Памплёна
горад у Гішпаніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Памплёна (па-басконску: Iruña, па-гішпанску: Pamplona) — горад на поўначы Гішпаніі на рацэ Арга, сталіца Аўтаномнае Супольнасьці й правінцыі Навара. Горад зьяўляецца аднім з найстаражытнейшых гарадоў краіны. Знаходзiцца ля падножжа Заходніх Пірэнэяў, на рацэ Арзе (прытоку Арагону). Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе камаркі Куэнка-дэ-Памплёна. Найбольш вядомае сьвята ў Памплёне — Сан-Фэрміна, які праходзіць штогод з 6 па 14 ліпеня.
Remove ads
Гісторыя
Памплёна была заснавана ў 70-я гады да н. э. рымскім палкаводцам Гнэем Помпэем (адкуль і паходзіць назва гораду); як мяркуецца, на месцы Памплёны да гэтага часу існавала невялікае басконскае паселішча. У 446 годзе горад быў заняты вэстготамі, затым, у сярэдзіне VI стагодзьдзя, — франкамі. У VIII стагодзьдзі Памплёна стала сталіцай незалежнага каралеўства Навара.
З 738 году Памплёна знаходзілася пад панаваньнем маўраў, — да таго часу, пакуль не была адваяваная франскім каралём Карлам Вялікім, якія склаў зьвяз з баскамі. З тых часоў Памплёна шмат разоў пераходзіла з рук у рукі, пакуль ў 1512 годзе не ўвайшла канчаткова ў склад Гішпанскага каралеўства. Росквіт Памплёны прыйшоўся на XI стагодзьдзе, калі горад прымаў паломнікаў, якія накіроўваліся ў Сант’яга-дэ-Кампастэлі.
Remove ads
Славутасьці
- гатычная катэдра (1397, канчаткова завершаны ў 1527), цяпер Музэй рэлігійнага мастацтва
- сярэднявечныя цытадэль і царква Сан-Сатурніна
- каралеўскі палац (сярэдзіна XIX стагодзьдзя)
- будынак мэрыі ў стылі барока
- парк Таканэра з помнікам герою Навары Гаеру
Гарады-сябры
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads