Ісая Бэрлін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ісая Бэрлін
Remove ads

Ісая Бэрлін (па-ангельску: Isaiah Berlin; 6 чэрвеня 1909 — 5 лістапада 1997) — ангельскі філёзаф, гісторык ідэяў, тэарэтык. Ляўрэат Ерусалімскай прэміі 1979 году.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Thumb
Мэмарыяльная дошка на доме ў Рызе, дзе прайшло дзяцінства

Ісая Бэрлін нарадзіўся ў Рызе, быў адзіным выжыўшым дзіцём у заможнай габрэйскай сям’і. Разам зь сям’ёю жыў у Пскове, сьведка падзеяў лютаўскай рэвалюцыі і кастрычніцкага перавароту 1917 году. Сям’я зьехала з Латвіі ў Ангельшчыну ў 1920 годзе. У 1935 годзе Ісая бліскуча скончыў Оксфардзкі ўнівэрсытэт і атрымаў ступень магістра. У 1941 годзе Ісая Бэрлін працаваў у брытанскай службе інфармацыі ў Нью-Ёрку. У 1942—1945 гадох ён — першы сакратар брытанскага пасольства ў ЗША, яго справаздачы пра настроі ў Вашынгтоне вывучаў Ўінстан Чэрчыль.

У 1974 г. ён стаў прэзыдэнтам Брытанскай акадэміі. З 1975 г. І. Бэрлін — прафэсар сацыяльна-палітычных навук у каледжы Ўсіх Душ у Оксфардзе.

« Быць лібэралам, значыць жыць і даваць жыць іншым. »

—Ісая Бэрлін

« Лібэральная дзяржава — гэта дзяржава з максымальнай воляй для адных індывідаў, сумяшчальнай з максымальнай воляй для іншых індывідаў. У дзяржавы павінна быць адказнасьць перад людзьмі, і яна павінна абараняць слабых ад моцных. »

—Ісая Бэрлін

У 1957 годзе каралева Вялікабрытаніі ўзьвяла Ісаю Бэрліна ў рыцарскі сан, а ў 1971 годзе ён стаў кавалерам ордэна «За заслугі». Памёр у 1997 годзе.

Remove ads

Працы

  • 1939 «Карл Маркс» (Karl Marx: His Life and Environment)
  • 1953 «Вожык і ліса» (The Hedgehog and the Fox: An Essay on Tolstoy’s View of History)
  • 1955 «Гістарычная непазьбежнасьць»
  • 1956 «Стагодзьдзе асьветы» (The Age of Enlightenment: The Eighteenth-Century Philosophers)
  • 1958 «Дзьве канцэпцыі волі»
  • 1969 «Чатыры эсэ пра волю» (Four Essays on Liberty)
  • 1978 «Рускія мысьляры» (Russian Thinkers)
  • 1978 «Паняцьці й катэгорыі» (Concepts and Categories: Philosophical Essays)
  • 1979 «Супраць плыні» (Against the Current: Essays in the History of Ideas)
  • 1980 «Асабістыя ўражаньні» (Personal Impressions)
  • 1990 «Скрыўленае дрэва чалавецтва: часткі з гісторыі ідэй» (The Crooked Timber of Humanity: Chapters in the History of Ideas)
  • 1996 «Сэнс рэальнасьці» (The Sense of Reality: Studies in Ideas and their History)

Шматлікія працы І. Бэрліна прысьвечаны гісторыі рускай думкі, у прыватнасьці, нараджэньню рускай інтэлігенцыі, яе ўнёску ў лібэралізм і яе разладу з заходнім лібэралізмам.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads