Ерусалімская прэмія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ерусалімская прэмія — міжнародная прэмія, якая ўручаецца пісьменьніку, мысьляру ці навукоўцу, творчасьць і дзейнасьць якога спрыяюць сьцьвярджэньню волі асобы ў грамадзтве.
Прэмія Ерусаліму прысуджаецца кожныя два гады муніцыпалітэтам Ерусаліму паводле рэкамэндацыі прызначанага ім журы, у якое ўваходзяць тры выбітныя дзеячы культуры. Прэмія існуе з 1963 году ў рамках Ерусалімскага міжнароднага кніжнага кірмашу. Грашовая частка прэміі складае пяць тысяч даляраў.
Remove ads
Патрабаваньні статуту прэміі
- Прэмія прысуджаецца незалежна ад расавай, нацыянальнай, рэлігійнай і іншай прыналежнасьці
- Адна й тая ж асоба можа быць адзначана прэміяй не часьцей за адзін раз у дзесяць гадоў
Ляўрэаты Ерусалімскай прэміі
- 1963 —
Бэртран Расэл (1872—1970) - 1965 —
Макс Фрыш (1911—1991) - 1967 —
Андрэ Шварц-Барт (1928—2006) - 1969 —
Іньяцыё Сылонэ (1900—1978) - 1971 —
Хорхэ Луіс Борхэс (1899—1986) - 1973 —
Эжэн Ёнэско (1909—1994) - 1975 —
Сымона дэ Бавуар (1908—1986) - 1977 —
Актавіё Пас (1914—1998) - 1979 —
Ісая Бэрлін (1909—1997) - 1981 —
Грэм Грын (1904—1991) - 1983 —
Відыадхар Сураджпрасад Найпол (1932—2018) - 1985 —
Мілан Кундэра (1929—2023) - 1987 —
Джон Максвэл Кутзэе (н. 1940) - 1989 —
Эрнэста Сабата (1911—2011) - 1991 —
Зьбігнеў Гэрбэрт (1924—1998) - 1993 —
Штэфан Гайм (1913—2001) - 1995 —
Марыё Варгас Льлёса (н. 1936) - 1997 —
Хорхэ Сэмпрун (1923—2011) - 1999 —
Дон Дэліла (н. 1936) - 2001 —
Сьюзан Зонтаг (1933—2004) - 2003 —
Артур Мілер (1915—2005) - 2005 —
Антоніё Лоба Антунэш (н. 1942) - 2007 —
Лешак Калакоўскі (1927—2009) - 2009 —
Харукі Муракамі (н. 1949) - 2011 —
Ен Мак’юэн (н. 1948) - 2013 —
Антоніё Муньёс Маліна (н. 1956) - 2015 —
Ісмаіль Кадарэ (1938—2024) - 2017 —
Карл Увэ Кнаўсгор (н. 1968) - 2019 —
Джойс Кэрал Оўтс (н. 1938) - 2021 —
Джуліян Барнз (н. 1946)
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads