Ўолес Карозэрз
амэрыканскі хімік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ўо́лес Каро́зэрз (па-ангельску: Wallace Carothers; 27 красавіка 1896, Бэрлінгтан, ЗША — 29 красавіка 1937, Філадэлфія, ЗША) — амэрыканскі хімік, вынаходнік і кіраўнік аддзела арганічнай хіміі ў кампаніі DuPont, якому прыпісваюць вынаходніцтва нэйлёну[4].
Remove ads
Біяграфія
Карозэрз нарадзіўся 27 красавіка 1896 году ў Бэрлінгтане, штат Аёва, у сям’і Іры і Мэры Эваліны Карозэрз. Быў старэйшым з чатырох дзяцей. У юнацтве Карозэрз захапляўся інструмэнтамі і мэханічнымі прыладамі. Навучаўся ў дзяржаўнай школе ў Дэ-Мойне, штат Аёва. Пасьля заканчэньня школы пад ціскам бацькі Кэрозэрс паступіў у камэрцыйны каледж у Дэ-Мойне, дзе ягоны бацька быў віцэ-прэзыдэнтам, скончыўшы навучальны курс бухгальтара і сакратара ў ліпені 1915 году. Навучаўся ў каледжы Таркіё ў Мізуры. Потым паступіў ва Ілінойскі ўнівэрсытэт. 6 лютага 1928 году Карозэрз пачаў працаваць на экспэрымэнтальнай станцыі кампаніі DuPont. 21 лютага 1936 году Карозэрз ажаніўся з Гэлен Сўітман, зь якой сустракаўся з 1934 году. Памёр 29 красавіка 1937 году ў Філадэлфіі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads