Абаб’е
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аба́б’е[4] — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, знаходзіцца за 16 км на паўночны ўсход ад Браслава, каля вёскі Вялікае Абаб’е (Плюскі сельсавет).
Возера
Абаб’е
Абаб’е на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Абаб’е |
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Друйка (Дзьвіна). Плошча яго паверхні — 1,4 км², вадазбору (пласкахвалісты, 57 % пад лесам) — 32,8 км², найбольшая глыбіня — 2,9 м, працягласьць берагавой лініі — 10,5 км[1].
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Пратокамі злучанае з азёрамі Дубрай, Вялікай Ельняй, Дуброкам, з возера выцякае рака Абабіца. У выніку мэліярацыі ўзровень возера панізіўся на 1 м.
Remove ads
Будова
Берагавая лінія зьвілістая, утварае некалькі доўгіх вузкіх заліваў. Берагі нізкія, абалона шырынёй 10—50 м, на поўначы да 300 м, балоцістая.
Катлавіна тэрмакарставага тыпу, лопасьцевай формы, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы вышынёй 1—4 м, спадзістыя, парослыя лесам і хмызьняком, на захадзе разараныя.
Дно плоскае, пакрытае сапрапэлем, уздоўж берагоў пясчанае. Зарастае падводнай расьліннасьцю па ўсёй плошчы.
Remove ads
Фаўна
Водзяцца карась, лін, шчупак, акунь, лешч, краснапёрка, укляя.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads