Авены
вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аве́ны[2] — вёска ў Варнянскім сельсавеце Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. У 20 км ад Астраўца, 26 км ад чыг. ст. Гудагай на лініі Маладэчна-Вільня; 271 км ад Горадні.
У 17 стагодзьдзі ў Высакадворскай воласьці Віленскай эканоміі Віленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У 1669 годзе ў складзе фальварка Шульнікі, які ўваходзіў у двор Міхалішкі, уласнасьць Цыпрыяна Бжастоўскага. Пасьля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Расейскай імпэрыі. У 19 стагодзьдзі ў Варнянскай воласьці Віленскага павету Віленскай губэрні. У 1886 годзе вёска, 8 двароў, 74 жыхары. У 1897 годзе 5 двароў, 79 жыхароў. У 1909 годзе 8 двароў, 74 жыхары. Ад 1922 годе ў складзе Польшчы. У 1938 г. вёска, 19 двароў, 96 жыхароў, у Гервяцкай гміне Віленска-Троцкага павету Віленскага ваяводзтва. Ад лістападу 1939 году ў складзе БССР. Ад 12 кастрычніка 1940 году вёска ў Шульніцкім сельсавеце Астравецкага раёну Вілейскай вобласьці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году акупаваны нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. Ад 20 верасьня 1944 году ў Маладэчанскай вобласьці. Ад 16 ліпеня 1954 году ў Газянскім сельсавеце. У 1959 годзе 57 жыхароў. Ад 20 студзеня 1960 г. у Гарадзенскай вобласьці, ад 26 сьнежня 1962 году ў Ашмянскім, а 6 студзеня 1965 году ў Астравецкім раёнах. У 1970 годзе 72 жыхары. Ад 27 студзеня 1975 году ў Міхалішкаўскім сельсавеце, у 1990 годзе ў складзе калгасу імя Чапаеца (цэнтар — вёска Варняны). У 2004 годзе 15 гаспадарак, 24 жыхары, у складзе СВК «Варняны».
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads