Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі — гэта падзел тэрыторыі Рэспубілікі Беларусь на пэўныя часткі ў мэтах эфэктыўнай арганізацыі дзяржаўнага кіраваньня і мясцовага самакіраваньня.
Цяперашні адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі фактычна застаўся з часоў Беларускай ССР. Адміністрацыйна-тэрытарыльныя адзінкі маюць савецкія небеларускія афіцыйныя назвы, з гэтай прычыны прапануецца вярнуць традыцыйныя ад часоў Вялікага Княства Літоўскага назвы — ваяводзтвы (замест вобласьцяў), паветы (замест раёнаў) і староствы (замест сельсаветаў)[1]. З улікам таго, што наяўны падзел забясьпечвае моцную цэнтралізацыю і адміністрацыйна-палітычны кантроль над мясцовай ўладай з боку цэнтральных ворганаў улады, дзеля зьмяншэньня цэнтралізацыі, адміністрацыйнай і бюджэтнай нагрузкі выказваюцца прапановы павялічыць колькасьць адзінак самакіраваньня першага ўзроўню (ваяводзтваў)[2].
Remove ads
Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя і тэрытарыяльныя адзінкі
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі Беларусі зьяўляюцца тэрыторыі, у тэрытарыяльных межах каторых ствараюцца і дзейнічаюць мясцовыя саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы.
Тэрыторыя Рэспублікі Беларусь падзяляецца на тэрыторыю сталіцы і тэрыторыі абласьцей. Тэрыторыя вобласьці падзяляецца на тэрыторыю раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкаваньня. Тэрыторыя раёну падзяляецца на тэрыторыю сельсаветаў, пасёлкаў і гарадоў раённага падпарадкаваньня.
Тэрыторыі населеных пунктаў, якія не зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, і якія ўваходзяць разам зь іншымі тэрыторыямі ў прасторавыя межы сельсаветаў, складаюць іх тэрыторыю.
Тэрытарыяльнымі адзінкамі Беларусі зьяўляюцца населеныя пункты, у якіх не ствараюцца мясцовыя саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы, а таксама тэрыторыі адмысловага рэжыму выкарыстаньня (запаведнікі, нацыянальныя паркі, заказьнікі, тэрыторыі памятнікаў прыроды, тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасьцяў і зоны іх аховы, тэрыторыі абарончага прызначэньня і інш.).
Улік і рэгістрацыя адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Беларусі ажыцьцяўляецца ў адзіным рэестры як складовай часткі Дзяржаўнага зямельнага кадастру.
Remove ads
Падзел тэрыторыі
Падзел краіны

Тэрытарыяльна Беларусь падзяляецца на тэрыторыі 6 вобласьцяў і тэрыторыю сталіцы — гораду Менск:
Падзел вобласьцяў
Тэрыторыя вобласьці падзяляецца на тэрыторыі раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкаваньня. На 1 студзеня 2009 году колькасьць раёнаў складала 118[3], зь якіх 16 раёнаў знаходзіліся ў Берасьцейскай вобласьці, 21 — у Віцебскай, 17 — у Гарадзенскай, 21 — у Гомельскай, 22 — у Менскай, 21 — у Магілёўскай.
Remove ads
Глядзіце таксама
![]() |
Вікіпэдыя мае праект «Населеныя пункты Беларусі» |
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads