Аўтамабільныя рэгістрацыйныя знакі Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
У Беларусі тыпы, выгляд, памеры рэгістрацыйных знакаў аўтамабільных транспартных сродкаў вызначаныя стандартам ад 2004 году[1]. Пры гэтым працягваюць таксама выкарыстоўвацца рэгістрацыйныя знакі ранейшых узораў.
Гісторыя аўтамабільных нумароў у Беларусі
Рэгістрацыйныя знакі Рэспублікі Беларусь упершыню пачалі выдавацца ў 1992 годзе. Знакі складаліся з чатырох лічбаў і дзьвюх літар чырвонага колеру на белым фоне, паміж якімі разьмяшчалася круглая эмблема чырвонага колеру, якая утрымлівала герб «Пагоня», які быў у той час дзяржаўным. У 1996 годзе, пасьля зьмены дзяржаўнай сымболікі, была таксама зьмененая эмблема, на якой разьмясьціліся нацыянальны арнамэнт і надпіс «BELARUS». У 2000 годзе колькасьць літараў у рэгістрацыйным знаку была павялічаная да трох. З 2004 году пачалі выдавацца рэгістрацыйныя знакі дзеючага ў цяперашні момант узору.
Remove ads
Структура рэгістрацыйных знакаў

Знак уяўляе сабой спалучэньне літар беларускага альфабэту і арабскіх лічбаў. На рэгістрацыйных нумарах тыпу 1, 1а, 2—12 могуць выкарыстоўвацца наступныя літары (агульныя для беларускага і лацінскага альфабэтаў): (А, В, Е, І, К, М, Н, О, Р, С, Т, Х). На рэгістрацыйных нумарах тыпу 1, 1а, 2—7, якія маюць код рэгіёну 0, дадаткова могуць ужывацца ўсе літары расейскага альфабэту за выняткам літар Д, Ё, Й, Ц і Щ. На рэгістрацыйных нумарах тыпу 8 можа таксама ўжывацца літара D лацінскага альфабэту. На ўсіх тыпах нумароў, за выключэньнем 1а, літара, якая асобна стаіць ў канцы альбо пачатку знака, азначае код рэгіёну. На рэгістрацыйных знаках транспартных сродкаў фізычных і юрыдычных асобаў Рэспублікі Беларусь таксама разьмяшчаецца малюнак дзяржаўнага сьцягу Рэспублікі Беларусь і адметны знак «BY».
Remove ads
Коды абласьцей на рэгістрацыйных знаках
З 2004 году выкарыстоўваецца таксама код рэгіёну 0, які пазначае прыналежнасьць транспартнага сродку Міністэрству абароны РБ, Дзяржаўнаму памежнаму камітэту РБ або ўнутраным войскам Міністэрства ўнутраных справаў РБ.
Тыпы рэгістрацыйных знакаў
Remove ads
Глядзіце таксама
- Аўтамабільны рэгістрацыйны нумар
- Рэспубліка Беларусь
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads