Агат-сыстэмы кіраваньня
прамысловае прадпрыемства Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Агат-сыстэмы кіраваньня» — дзяржаўнае прамысловае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў лютым 1969 году ў якасьці Навукова-дасьледчага інстытуту сродкаў аўтаматызацыі.
На 2025 год вырабляў аўтаматызаваныя сыстэмы кіраваньня, сродкі навігацыі і сувязі, рабатызаваныя плятформы, прылады для энэргетыкі, перавозак і аховы, жыцьцезабесьпячэньня і электрасілкаваньня. Таксама аказваў паслугі ў галіне кібэрбясьпекі[7]. Быў кіроўным прадпрыемствам холдынгу «Геаінфармацыйныя сыстэмы кіраваньня», у склад якога ўваходзілі «Агат — электрамэханічны завод» і «Агат-сыстэм», «Навукова-дасьледчы інстытут электронных вылічальных машынаў» і «Тэхніка сувязі» (Барань, Аршанскі раён)[8].
Remove ads
Вырабы і паслугі
На 2025 год «Агат-сыстэмы кіраваньня» вырабляў:
- аўтаматызаваныя сыстэмы кантролю і ўліку электраэнэргіі (АСКУЭ)[9];
- сыстэмы кантролю, абароны і кіраваньня (СКАК) для падстанцыяў напругай ад 35 да 750 кілявольтаў[10];
- сыстэмы ўліку энэргарэсурсаў на аснове Цэнтру збору, захоўваньня і апрацоўкі інфармацыі (ЦЗАІ) «Агат Энэрга»[11];
- модулі спалучэньня «МС5» для перадачы зьвестак ад канцавых прыстасаваньняў у цэнтар іх апрацоўкі[12];
- аўтаматызаваныя сыстэмы кіраваньня дарожным рухам (АСКДР) «Агат»[13];
- 2 віды дарожных кантролераў для сьвятлафораў — «БДКЛ-М» са спажываньнем да 25 ватаў[14] і «БДКЛ-2» са спажываньнем да 50 ватаў[15];
- праграму «Сыстэма аўтаматызаванага праектаваньня арганізацыі дарожнага руху» («САПр АДР»)[16];
- аўтаматызаваныя сыстэмы плянаваньня выкарыстаньня паветранай прасторы («АС ПВПП»)[17];
- аддаленыя аўтаматызаваныя працоўныя месцы (АПМ) кіраваньня паветраным рухам[18];
- 3 віды бесьпілётных авіякомплексаў — «Беркут-1Э» з палётам да гадзіны на хуткасьці да 90 км/гадз.[19], «Беркут-3Э» з палётам да 3-х гадзінаў на хуткасьці да 100 км/гадз.[20] і «Грыф-100Э» для радыяцыйнай выведкі мясцовасьці[21];
- мабільныя робататэхнічныя комплексы «МРК-А1» для сапэрнай працы да 3-х гадзінаў на радыёкіраваньні да 300 м зь перавозкай да 20 кг[22];
- прылады выкліку экстраных апэратыўных службаў «УВС-М» для самаходаў[23];
- электронныя плямбавальныя прылады «ЭПУ-01» для выяўленьня ўзлому грузавога кантэйнэра з самастойнай працай звыш 30 дзён пры сотавай перадачы зьвестак кожныя 2 гадзіны[24];
- бартавыя кампутары «БК402» са спажываньнем да 50 ватаў для самаходаў[25];
- апраграмаваньне «Кросплатформенная сыстэма кантролю цэласнасьці» («КСКЦ») для праверкі зьмяненьня файлаў, у тым ліку пад апэрацыйную сыстэму (АС) «Лінукс» і яе дыстрыбутыў «Убунту»[26];
- апраграмаваньне «Мабільны супрацоўнік» для ўзаемінаў кіраўніцтва з пэрсаналам праз смартфоны і пляншэты з АС «Андроід»[27].

Сярод іншага, «Агат-сыстэмы кіраваньня» ажыцьцяўляў:
- вытворчасьць, праверку і мантаж друкаваных платаў памерам да 40х50 см[28];
- геамэтрычную, электрычную і радыётэхнічную паверку сродкаў вымярэньняў[29];
- выпрабаваньні электрычных прыладаў — кліматычныя, мэханічныя, атмасфэрна-ціскавыя, сонечна-радыяцыйныя, дажджавыя, соле-туманныя, пясочна-пылавыя, электрамагнітныя, электрычныя і навігацыйныя[30];
- спадарожнікавае адсочваньне аўтатранспарту праз плятформу «Навігатар-С2020»[31];
- вытворчасьць кабэляў і джгутоў[32].
Remove ads
Мінуўшчына
26 лютага 1969 году на аснове спэцыяльнага канструктарскага бюро № 864 «Менскага электрамэханічнага заводу» (Беларуская ССР) стварылі філію Навукова-дасьледчага інстытуту аўтаматычнай апаратуры (Масква). У 1972 годзе яе пераўтварылі ў НДІ сродкаў аўтаматызацыі, які меў ствараць аўтаматызаваныя сыстэмы кіраваньня (АСК) войскамі ў вязьме фронт-армія-дывізія-полк-батальён, а таксама ўсімі відамі і родамі войскаў у гэтых вязьмах[33]. На пачатку 1970-х гадоў стварылі АСК злучэньнямі і часьцямі паветранай арміі «Паветра-М1», АСК каманднага пункту тактычнага злучэньня войскаў супрацьпаветранай абароны (СПА) «Качкар», а атксама АСК ударнай авіяцыя паветранай арміі «Ўдар». Шмат гадоў НДІ сродкаў аўтаматызацыі быў галаўным каардынатарам праграмы «ІнтэрАСК» з Арганізацыяй Варшаўскай дамовы (Польшча) наконт стварэньня адзінай палявой АСК войскамі (АПАСКВ)[34].
У 1980-я гады пастаўлялі аўтаматызаваныя камандныя пункты вайскова-паветраных сілаў (ВПС) «Эталён». У 1983 годзе ў войскі паставілі АСК тактычным вязьмом дывізія-полк. У 1985 годзе ў Сімфэропальскі авіявузел (Украінская ССР) паставілі АСК паветраным рухам «Траса». У 1986 годзе НДІ сродкаў аўтаматызацыі стаў галаўной установай дзяржаўнага аб'яднаньня «Агат». У 1987—1989 гадох Далёкаўсходнюю вайсковую акругу (Расейская СФСР) аснасьцілі сродкамі аўтаматызацыі пунктаў кіраваньня. У 1989 годзе на ўзбраеньне Групы савецкіх войскаў у Нямеччыне паставілі АСК ВПС і СПА. У 1991 годзе паставілі палявую АСК тактычнага вязьма полк-брыгада-дывізія. Таксама стварылі АСК апэрацыйнага вязьма корпус-армія-фронт. Упершыню ў Савецкім Саюзе ўкаранілі рухомыя палявыя вылічальныя сеткі і разьмеркаваныя базы зьвестак. АСК войскамі выраблялі ў супрацы з больш як 600 прадпрыемствамі 29 ведамстваў Савецкага Саюзу, у тым ліку пры ўдзеле звыш 30 навукова-дасьледчых установаў Міністэрства абароны СССР[34].
У 1990-я гады стварылі звыш 20 аўтаматызаваных пунктаў кіраваньня, у тым ліку расейскімі зэнітнымі ракетніцамі С-300, «Тор», «Тунгуска», «Страла», «Аса» і «Бук», тактычным ракетным комплексам «Кропка» і залпавай ракетніцай «Сьмерч». У войскі паставілі пасты апрацоўкі радыялякацыйнай інфармацыі ПАРЫ-П1 і ПАРЫ-П2, а таксама адпаведны цэнтры ЦАРЫ і прылады перадачы дадзеных сапраўднага маштабу часу[34]. 28 кастрычніка 1996 году «НДІ сродкаў аўтаматызацыі» пераўтварылі ва ўнітарнае прадпрыемства[35]. У 2001 годзе яго пераўтварылі ва ўнітарнае прадпрыемства. Вырабляў аўтаматызаваныя сыстэмы кіраваньня (АСК), прылады сувязі і перадачы дадзеных. Распрацоўваў АСК дарожным і паветраным рухам, сартавальнай станцыяй і лясной гаспадаркай, хімічнай вытворчасьцю і энэргетыкай. Таксама распрацоўваў інфармацыйна-даведкавыя сыстэмы ведамстваў, чыгуначных вакзалаў, стадыёнаў і палацаў спорту[33].
У 2009 годзе ўвялі ў дзеяньне падсыстэму бясьпекі зьвестак у Агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сыстэме (ААІС) Беларусі. У 2010 годзе такую падсыстэму ўвялі ў: Інтэграванай аўтаматызаванай сыстэме нагляднай дзейнасьці (ІАС КНД) ў Беларусі, 2-й чарзе Адзінай інфармацыйнай сыстэмы кантролю за выкананьнем даручэньняў (АІС КВД)) кіраўніка дзяржавы і ІАС кіраваньня вайсковымі камісарыятамі (ІАС КВК). У 2011 годзе падсыстэму бясьпекі зьвестак запусьцілі ў Інфармацыйнай сыстэме кіраваньня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Беларусі[36]. 13 студзеня 2011 году прадпрыемства «НДІ сродкаў аўтаматызацыі» пераўтварылі ў адкрытае акцыйнае таварыства «Агат-сыстэмы кіраваньня». 13 кастрычніка 2011 году «Агат-сыстэмы кіраваньня» ўтварыў холдынг «Геаінфармацыйныя сыстэмы кіраваньня» («ГІСК»), у склад якога ўвайшлі «Агат — электрамэханічны завод» і «Агат-сыстэм»[35].
У 2013 годзе ўвялі ў дзеяньне падсыстэму абароны зьвестак інфармацыйнай сыстэмы Нацыянальнага навігацыйна-інфармацыйнага цэнтру. У ліпені 2014 году кіраўнік «Агат-сыстэмы кіраваньня» Юры Масіенка прадстаўвіў на «Беларускай вайсковай выставе» бесьпілётнік «Грыф-1» пераважна з айчынных дэталяў. Яго распрацавалі за 3 гады. «Грыф-1» мог лётаць да 5 гадзінаў і несьці да 20 кг пры кіраваньні на 100 км без спадарожнікавай сувязі. Кошт досьледнага ўзору склаў 2 млн даляраў. У студзені 2015 году заплянавалі сэрыйную вытворчасьць для Ўзброеных сілаў Беларусі па кошце 1 млн даляраў[37]. У 2015 годзе распрацавалі падсыстэмы бясьпекі зьвестак у АСК Гарадзенскай гідраэлектрастанцыі і газатурбіннай устаноўкі (ГТУ) на 121 мэгават Гарадзенскай цеплаэлектрацэнтралі-2[36]. У 2021 годзе сукупная выручка склала 175 млн рублёў (68,8 млн даляроў), зь якіх 74 % прыпала на кампутары[5]. У 2022 годзе ў холдынг улучылі «Інатэх Салюшнс».
Кіраўнікі
- Юры Падрэзаў (1969—1986)
- Уладзімер Астрэйка (1986—1998)
- Мікалай Азаматаў (1998—2003)[34]
- Юры Масіенка (на 2014 год)[37]
- Генадзь Казакоў (на 2017 год)[38]
- Аляксей Бяўзюк (пасьля 2022 году — на 2025 год)
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads