Беларуская вайсковая выстава

міжнародная выстава ўзбраеньня ў Менску From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларуская вайсковая выстава
Remove ads

«Беларуская вайсковая выстава» (анг. Belarusian Military Exibition) — міжнародная выстава ўзбраеньня, якую ладзілі ў Менску ад 2001 году кожныя 2 гады.

Хуткія факты Тып, Пэрыяд ...

На 2025 год правядзеньне выставы зацьвярджалася распараджэньнем прэм’ер-міністра Беларусі і суправаджалася міжнароднай навуковай нарадай[6]. Працягласьць «БВВ» складала 4 дні, у першы зь якіх наведнікаў прапускалі па запрашальных білетах, а ў другі ладзілі міжнародную навуковую канфэрэнцыю. Выстава працавала зь 10-й да 18-й гадзіны ў Менскім міжнародным выставачным цэнтры (Цэнтральны раён, мікрараён Навінкі, вул. Паўліны Мядзёлкі, д. 24)[1].

Remove ads

Кірункі

На 2025 год 20 кірункамі «Беларускай вайсковай выставы» былі:

  1. абмундзіраваньне, вопратка і адмысловыя прыналежнасьці;
  2. вайсковая мэдыцына;
  3. вайсковая навукова-дасьледчая аснова;
  4. вайсковыя ВНУ і навучальныя асяродкі;
  5. абсталяваньне і прыёмы перапрацоўкі ўзбраеньня, вайсковай тэхнікі і боепрыпасаў;
  6. асучасьніваньне і рамонт баявой тэхнікі і ўзбраеньня;
  7. дарожныя, будаўнічыя і грузападымальныя сродкі і мэханізмы;
  8. прылады і прыёмы падвойнага прызначэньня;
  9. пілятажна-навігацыйныя прылады і сеткі аўтаматычнага кіраваньня;
  10. авіяцыя, ракетна-касьмічныя прылады і паветранакасьмічныя прыёмы;
  11. cамаходы і цягачы;
  12. інфармацыйныя сыстэмы і сыстэмы абароны зьвестак;
  13. прылады і сеткі забесьпячэньня войскаў;
  14. прылады і сродкі радыяцыйнай, хімічнай і біялягічнай абароны;
  15. оптыка-электроннае абсталяваньне і сеткі;
  16. боепрыпасы і адмысловая хімія, палігонныя вымяральныя прылады і абсталяваньне;
  17. высокатэхналягічнае абсталяваньне і сеткі;
  18. ракетнае, артылерыйскае і стралковае ўзбраеньне;
  19. сыстэмы супрацьпаветранай абароны малага і сярэдняга радыюсу дзеяньня;
  20. бранятанкавая тэхніка[7].
Remove ads

Удзельнікі

На 2025 год удзельнікамі «Беларускай вайсковай выставы» былі 126 установаў ад 7 краінаў:

  • 1 установа ад Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў — «Царская інавацыя» (Шарджа);
  • звыш 70 установаў ад Беларусі — «140-ы рамонтны завод» (Барысаў), «2566-ы завод рамонту радыёэлектроннага ўзбраеньня» (Барысаў), «2ТС Інжынірынг», «558-ы авіярамонтны завод» (Баранавічы), «Агат-сыстэм», «Агат-сыстэмы кіраваньня», «Агат — электрамэханічны завод», «Актуальныя рашэньні бясьпекі», «Алеўкурп» (Каралёў Стан), «Белзьнешпрамсэрвіс», «Белспэцзьнештэхніка», «Белтэхэкспарт», «Бесьпілётныя лятальныя апараты», «Брайтпро» (Горадня), «Вундэркабэль», Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналёгіях Беларусі, Швачная фабрыка № 4 (Гомель), Навукова-тэхнічны цэнтар «Дэлс», «Завод дакладнай электрамэханікі» (Станькаў, Койданаўскі раён), «Імпрэса Інжынірынг», «Інтэграл», «Іттас», канструктарскае бюро «Дысплэй» (Віцебск), канструктарскае бюро «Радар», канструктарскае бюро «Бесьпілётны верталёты», «Кідма тэк», НВК «Кантакт», «Менскі завод колавых цягачоў», «Менскі навукова-дасьледчы прыборабудаўнічы інстытут», «Магатэкс» (Магілёў), «МСВ-Профі» (Клецак), НДІ пажарнай бясьпекі і праблемаў надзвычайных сытуацыяў, «Навукова-дасьледны інстытут тэхнічнай абароны інфармацыі», НВК «Браня», НВЦ «Амэга», «Досьледна-канструктарскае бюро тэхналёгіі будаўнічай вытворчасьці» («ДКБ ТБВ»), «Аршанскі авіярамонтны завод», «Пеленг», «Полспа» (Полацак), «СД Электра», «Спэцыяльная сувязь», «Татэм профі» (Вялікае Сьціклева), «Тэхніка сувязі» (Барань, Аршанскі раён), «Фалкон НТ», «Фурнітур Бай», «Хобі-Парк», «Цэнтар навуковых дасьледаваньняў і вытворчасьці» («ЦНДВ»), «Чаўляр», «Высокадакладныя тактычныя сыстэмы», «Завод камунальнай тэхнікі» (Дарагічын), «Высокадакладныя тактычныя сыстэмы», «Беларускае оптыка-мэханічнае аб’яднаньне», Беларускі інстытут сыстэмнага аналізу і інфармацыйнага забесьпячэньня навукова-тэхнічнай сфэры, «БелНВК» (Гомель), «Волатаўта», канструктарскае бюро «Прамень», «Інатэх Салюшнс», інавацыйны цэнтар тэхналёгіяў «Гарызонт», «Менскі трактарны завод», «Мідывісана», Міністэрства адукацыі Беларусі, «Мінатор-Сэрвіс», Міністэрства па надзвычайных сытуацыях, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, «Навукова-дасьледчы інстытут электронных вылічальных машынаў», Навукова-вытворчы цэнтар шматфункцыянальных бесьпілётных комплексаў, «Прыборабудаўнічая кампанія», Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка і «Чэфі»;
  • 1 установа ад Індыі — «Джагешварскія промыслы» (Ахмэдабад, штат Гуджарат);
  • 1 установаў ад Ірану — «Экспартны асяродак Міністэрства абароны»;
  • 4 установы ад Кітаю — «Пэкінскі ляяльны міжнародны кірмаш», «Вялікі паход», «Міжнародныя месяцовыя віды спорту» (Фошань, правінцыя Гуандун) і «Эвэрэй» (Шанхай);
  • 3 установы ад Пакістану — «Арганізацыя садзейнічаньня экспарту абаронных матэрыялаў», Міністэрства абароннай прамысловасьці Пакістану, Міністэрства абароны Пакістану;
  • 53 установы ад Расеі — «БРТ» (Екацярынбург), спэцыяльны тэхнічны цэнтар «Радар», «Іжэўскі мотазавод» (Удмуртыя), НДІ «Сыгнал» (Каўроў, Уладзімерская вобласьць), Усерасейскі навукова-дасьледчы інстытут рэлебудаваньня «Прагрэс» (Чабаксары, Чувашыя), «Усерасейскі навукова-дасьледчы інстытут радыётэхнікі», «Горкаўскі завод апаратуры сувязі» (Ніжні Ноўгарад), завод «Атлянт» (Ізабільны, Стаўрапольскі край), завод «Кантактныя пары і раздымы» («КаПіР»; Казьмадзям'янск, Марый Эл), завод «Чувашкабэль» (Чабаксары), завод «Элекон» (Казань, Татарстан), завод «Электрадэталь» (Карачаў, Бранская вобласьць), электрамэханічны завод «Купал» (Іжэўск, Удмуртыя), «Інадрайв» (Санкт-Пецярбург), «К. Арма» (Каломна, Маскоўская вобласьць), канструктарскае бюро «Прыбой» (Іншынскі, Тульская вобласьць), «Канструктарскае досьледнае бюро радыёапаратуры», «Канструктарскае бюро прыборабудаваньня» (Тула), «Алмаз-Антэй», «Сузор'е» (Варонеж), «Уралвагонзавод», «Калашнікаў» (Іжэўск), «Канцэрн радыёэлектронных тэхналёгіяў», «Курганмашзавод», «ММП-Ірбіс», НДІ «Вэктар» (Санкт-Пецярбург), НВА «Высокадакладныя комплексы», НВА «Кіляват» (Ліпецк), НВА «Страла» (Тула), НВК «Канструктарскае бюро машынабудаваньня» (Каломна), «Аб'яднаная авіябудаўнічая карпарацыя», НВП «Прыма», «Раскосмас», «Расабаронэкспарт», «ТЕ Паўэр» (Варонеж), «Тэхлазэр» (Санкт-Пецярбург), «Тэхнадынаміка», гандлёвы дом «Эдган», «Тупалеў», «Перадавая тэкстыльніца» (Каралёў, Маскоўская вобласьць), «Расэлектроніка», «Швабе», «Эдс» (Іжэўск), «Элеконд» (Сарапул, Удмуртыя), «Электрасыгнал» (Варонеж), «Ямал-Экалёгія» (Саляхард, Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга), «Бесьпілётны сыстэмы», «Златавустаўскі завод збройнай спэцыялізаванай сталі» (Чалябінская вобласьць), НВА «Прыбор», НВА «Тэхналёгіі», «Ольвія» (Санкт-Пецярбург) і «Цэнтральны навукова-дасьледчы інстытут дакладнага машынабудаваньня»[8].
Remove ads

Мінуўшчына

У 2001 годзе правялі «Менскі салён абароннай прамысловасьці», які сталі ладзіць раз на 2 гады. Выстава сабрала 119 удзельнікаў і звыш 10 000 наведнікаў. У 2005 годзе суарганізатарам 3-й «Беларускай вайсковай выставы» стаў Дзяржаўны вайскова-прамысловы камітэт Беларусі, які пачаў праводзіць міжнародную навуковую нараду ў межах выставы. 18 траўня 2005 году наведнікам выставы паказалі вайсковую тэхніку на «Барысаўскім» палігоне. Вытворчае аб'яднаньне «Агат» прадставіла прыладу «Шлем» для кіраваньня зэнітным падразьдзяленьнем, а «Пеленг» — «БМП-2» з прыцэлам «Рубеж-М», а «Менскі завод колавых цягачоў» паказаў аўтацягнік «МЗКЦ-74295» у счэпцы з паўпрычэпам «МЗКЦ-93783» для разгрузкі танкаў «Т-72», а «558-ы авіярамонтны завод» — стрэльбы самалёта «Су-27УБМ» па наземных мэтах карэктаванай лазэрам авіябомбай «КАБ-500Л» і некіраванай паветранай ракетай «С-8ОФ»[9].

9—12 ліпеня 2014 году на «Беларускай вайсковай выставе» прадставілі звыш 2000 узораў вайсковай тэхнікі з больш як 140 вытворцаў[10]. У рамках 15 кантрактаў на выставе прадалі ўзбраеньні на 700 млн даляраў[11].

У 2017 годзе лік удзельнікаў выставы дасягнуў 170. Яе наведалі 47 урадавых пасольстваў з 30 краінаў і звыш 200 пасольстваў ад прадпрыемстваў з 48 краінаў. Прадпрыемствы Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Беларусі заключылі 35 кантрактаў на 230 млн даляраў[9].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads