Адам Улодэк

польскі паэт, рэдактар, перакладнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ада́м Вло́дэк (па-польску: Adam Włodek; 8 жніўня 1922, Кракаў — 19 студзеня 1986, тамсама) — польскі паэт, рэдактар, перакладнік.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Дабраахвотнікам браў удзел у Верасьнёўскай кампаніі 1939. У часе нямецкай акупацыі дзейнічаў у культурным падпольлі, быў рэдактарам «Biblioteki Poetyckiej» (1943—1945). Па вайне працаваў рэдактарам у кракаўскай прэсе, між іншага ў «Dzienniku Polskim» і «Dzienniku Literackim» (1953—1954)[3].

У красавіку 1948 ажаніўся зь Віславай Шымборскай[4]; жылі ў Доме літаратараў на вул. Крупнічай, 22. Шлюб скончыўся разводам у 1954. Пад ягоным уплывам Віслава Шымборска прыняла камуністычны сьветапогляд, у 1950 року разам далучыліся да ПАРП[5]. У 1957 року, аднак, Влодэк выйшаў з партыі (Шымборска — у 1966)[6].

Памёр у Кракаве, пахаваны на Ракавіцкіх могілках (квартал M, шэраг 2).

Remove ads

Творчасьць

Адам Влодэк выдаў 10 зборнікаў вершаў[3] і іншых твораў:

  • Wiązanka jaskrów (кансьпірацыйнае выданьне, 1944),
  • Arkusz poetycki (кансьпірацыйнае выданьне, 1944),
  • Najcichszy sztandar (кансьпірацыйнае ананімнае выданьне 1944, кніжнак 1945),
  • Mruczek w butach (1948, ілюстрацыі Віславы Шымборскай[7]),
  • Z trzynastu lat: 1939—1952 (1953),
  • Uważnie mijam (1963),
  • Wiersze wybrane (1973).,
  • Prezent. Wiersze dawne i nowe (1989, пасьмяротнае выданьне),
  • Nasz łup wojenny (1970, успаміны, пасьмяротнае выданьне).

Пераклаў творы Яна Піляржа, Власты Дворжачкавай, Францішка Галяса, Канстантына Бібля, Яраслава Сайфэрта, вершы расейскага паэта Уладзімера Маякоўскага, нямецкага Райнэра Марыі Рыльке і ангельскага Оскара Ўайлда[3].

Вершы Адама Ўлодка перакладзеныя на баўгарскую, чэскую, нямецкую, расейскую мовы[8].

Remove ads

Памяць

У 2012 року згодна з тэстамэнтам Віславы Шымборскай была заснаваная прэмія імя Адама Влодка, якая ўручаецца маладым літаратарам[9]. Першае ўганараваньне мела адбыцца ў 2013 року, аднак пасьля абнародаваньня інфармацыі пра супрацоўніцтва Адама Влодка з Управай бясьпекі ў 1950-я польскі Інстытут кнігі адмовіўся ўдзельнічаць у вызначэньні пераможцаў[10], пасьля чаго Фундацыя імя Віславы Шымборскай паведаміла, што ў гэтым року ўручэньне прэміі ня будзе ладзіцца[11].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads