Віслава Шымборска
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вісла́ва Шымбо́рска (па-польску: Maria Wisława Anna Szymborska; 2 ліпеня 1923 — 1 лютага 2012, Кракаў[8]) — польская паэтка, эсэістка, літаратурны крытык і перакладчыца францускай літаратуры. Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 1996 год.
Remove ads
Біяграфія
Віслава Шымборска жыла з 1931 году ў Кракаве, дзе яна ў 1931 годзе скончыла школу. З 1945 па 1948 вывучала польскую літаратуру і сацыялёгію ў Ягелонскім унівэрсытэце, але так яго і ня скончыла. У 1948 годзе выйшла замуж за Адама Влодэка, зь якім яна разышлася ў 1954 годзе. Пазьней уступіла ў шлюб зь пісьменьнікам і паэтам Корнэлам Філіповічам, якога ня стала ў 1990 годзе. Да 1966 году Шымборска была сябрам Польскай аб’яднанай рабочай партыі (PZPR). Але пазьней яна дыстанцыявалася ад сацыялізму. У 1980-х далучылася да апазыцыйнай арганізацыі «Салідарнасьць» (Solidarność) і працавала ў польскім самавыданьні Arka і ў часопісе «Культура», які выдаваўся ў Парыжы.
Першы верш «Шукаю слова» (Szukam słowa) быў апублікаваны ў сакавіку 1945 году ў штодзённым выданьні «Польскі дзёньнік» (Dziennik Polski). Напрыканцы 1940-х выданьню зборніка паэзіі Шымборскай было адмоўлена па ідэалягічных матывах, у выніку чаго паэтэса збліжаецца з сацыялістычным рэалізмам. Яе першы паэтычны зборнік выйшаў у 1952 годзе пад назвай «Таму жывем» (Dlatego żyjemy), у зборнік уваходзілі вершы з такімі назвамі як «Ленін», «Мы вітаем будаўніцтва сацыялістычнага горада». Духам сацыялістычнага рэалізму пранікнуты таксама і яе другі зборнік вершаў «Пытаньні да самой сябе» (Pytania zadawane sobie). Пазьней паэтэса адзначала, што тэматыка і стыль яе першых двух зборнікаў былі яе «юнацкім грашком». Значным крокам наперад у творчым літаратурным станаўленьні Шымборскай стаў яе зборнік вершаў «Гуканьне Еці» (Wołanie do Yeti), які выйшаў у 1957 годзе.

У лірыцы Шымборска аддае перавагу свабоднаму вершу, напісанаму простай, незамыславатай мовай. Вядомы нямецкі літаратурны крытык Марсэл Райх-Ранікі характэрызаваў Шымборску як «найвыбітнейшую паэтэсу сваёй краіны, чыя надзвычай прадуманая, іранічная лірыка мае некаторую скіраванасць ў бок філязофскай лірыкі».
Remove ads
Узнагароды
У 1954 годзе Шымборска была ўзнагароджаная Літаратурнай прэміяй Кракава, у 1963 годзе прэміяй польскага міністэрства культуры, у 1990 годзе прэміяй Зігмунда Каленбаха, у 1991 годзе прэміяй Гётэ, у 1995 годзе прэміяй Гердэра. У тым жа годзе Віслава Шымборска атрымала ганаровы доктарскі тытул познанскага Ўнівэрсытэту імя Адама Міцкевіча. У 1996 годзе разам з прэміяй польскага ПЭН-клуба і прэміяй Самуэля Багуміля Ліндэ, Шымборска была ўзнагароджана Нобэлеўскай прэміяй «за яе творчасьць, якая іранічна-дасканала раскрывае гістарычную і біялягічную сувязь у фрагмэнтах чалавечай рэчаіснасьці».
Remove ads
Асноўныя творы
|
|
Беларускія пераклады
На беларускую мову яе творы пераклалі А. Брусевіч, А. Вярцінскі, Х. Граматовіч, А. Емяльянаў-Шыловіч, М. Казлоўская, А. Лойка, Е. Лось, М. Мартысевіч, К. Маціеўская, Н. Мацяш, С. Прылуцкі, А. Пысін, Н. Русецкая, Я. Семяжон, М. Танк, А. Хадановіч, Я. Чыквін, В. Швед, Ганна Янкута[9][10][11][12][13][14].
- Свет, варты вяртання: Лірыка / Пер. з пол. і камент. Н. Мацяш. — Мн.: Мастац. літ., 1991. — 150, [1] с. — (Паэзія народаў свету).
- Хвіля: вершы на польскай мове і ў перакладзе на беларускую Ніны Мацяш / Віслава Шымборска. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2005. — 67 с.
- Голас у абарону парнаграфіі [Вершы: Дзьве малпы Брэйгеля; Фатаздымак 11 верасьня; Тэрарыст, ён назірае; Сьпіс; Багіня плоднасьці эпохі палеаліту; Нічога двойчы ] // № 6 (57) — 2007. С. 205—208. Пераклаў Сяргей Прылуцкі.
- Двукроп’е: вершы / Віслава Шымборска. — Мінск : Про Хрысто, 2010. — 71 с.
- Канец і пачатак: выбраныя вершы. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2013. — 460 с.
- Канец і пачатак: выбраныя вершы. Другое выданьне. — Логвінаў, 2023. — 460 с.
- Партрэт з памяці. — Гутэнбэрг, 2024. — 352 с.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads