Уладзімер Маякоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімер Маякоўскі
Remove ads

Уладзі́мер Уладзі́меравіч Маяко́ўскі (па-расейску: Владимир Владимирович Маяковский; 19 ліпеня 1893, сяло Багдадзі, Кутаіская губэрня (сучасн. Багдаці, вобласьць Імэрэці, Грузія) — 14 красавіка 1930, Масква, РСФСР) — расейскі паэт, драматург; футурыст.

Remove ads

Жыцьцяпіс

Маякоўскі і Беларусь

Уладзімер Маякоўскі неаднаразова прыяжджаў у Беларусь, дзе выступаў перад слухачамі (у 1914, 1925 ды 1927 у Менску, у 1924 у Гомелі, у 1927 у Віцебску. На беларускім матэрыяле стварыў верш «Піва і сацыялізм» (пачатковая назва «Віцебскія думкі») ды верш «Не для вас папоўскія сьвяты».

Некалькі разоў, пачынаючы з 1922 г., Маякоўскі выяжджаў за межы СССР праз памежную станцыю Негарэлае. Ён спыняўся на мытні, гутарыў з памежнікамі, чытаў ім свае вершы. А адным са штуршкоў да напісаньня «Верша аб савецкім пашпарце» (1929) быў выпадак у экспрэсе «Маньчжурыя — Стоўпцы». У вершы «Яны і мы», які быў напісаны пасьля паездкі ў Нямеччыну ды Францыю восеньню 1928 г. таксама згадваецца Негарэлае ды «голая, жабрачая» Беларусь.

Людміла Ўладзімераўна Маякоўская, сястра паэта, прыяжджала ў Менск на запрашэньне Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. Яна тады згадала, між іншым, што іхняя сям’я мае сваяцкія сувязі зь Беларусьсю — брат бацькі Міхаіл Канстанцінавіч Маякоўскі доўга жыў у Беларусі. Ён працаваў лясьнічым у Белавескай пушчы[8] і часта пісаў з Пружан у Грузію, у Багдадзі[9].

Remove ads

Беларускія пераклады

  • Дзецям. 1930, пер. з рус. А. Якімовіч;
  • Выбр. творы. Мн., 1940;
  • Выбр. творы. Мн., 1952;
  • Кім быць? Мн., 1932;
  • Як узяць да ладу, што добра, што блага? Гомель, 1932;
  • Дзецям. Мн., 1950;
  • Конь-агонь. Мн., 1955;
  • П’есы. Мн., 1985;
  • Уладзімір Ільліч Ленін. 2-е выд. Мн., 1987.
  • Паэзія. Мн., 2019. («Паэты плянэты»).

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads