Адзіны дзяржаўны рэгістар юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў

пералік гаспадарчых суб'ектаў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Адзіны дзяржаўны рэгістар юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР) — агульнадзяржаўная сыстэма ўліку і атаясьненьня гаспадарчых дзейнікаў Беларусі, створаная ў 1994 годзе ў якасьці Адзінага дзяржаўнага рэгістру прадпрыемстваў і арганізацыяў (АДРПА).

Хуткія факты Дата заснаваньня / стварэньня, Афіцыйны назоў ...

На 2025 год АДР зьмяшчаў зьвесткі пра юрыдычныя асобы, дзяржаўныя органы з палажэньнямі ў выглядзе заканадаўства і індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі. Вядзеньнем Адзінага рэгістру займалася Міністэрства юстыцыі Беларусі[1]. Паводле 45-га артыкула Грамадзянскага кодэксу Беларусі 1998 году, дзяржаўныя органы падлягалі ўлучэньню ў АДР. Згодна з 47-м артыкулам юрыдычныя асобы падлягалі дзяржаўнаму ўліку з унясеньнем дадзеных у АДР. Пры гэтым фізычныя і юрыдычныя асобы мелі права атрымаць зьвесткі з АДР. У 53-м артыкуле згадвалася, што юрыдычная асоба лічылася пераўтворанай праз далучэньне іншай юрасобы пасьля ўнясеньня ў АДР запісу аб спыненьні дзейнасьці далучанай юрасобы. Паводле 59-га артыкула, старшыня ліквідацыйнай камісіі меў пісьмова апавясьціць орган уліку пра рашэньне аб закрыцьці юрасобы цягам 10 працоўных дзён. Такая юрасоба лічылася закрытай з даты рашэньня органу ўліку аб унясеньні запісу пра яе выключэньне з АДР. Згодна з 1013-м артыкулам фірмовае найменьне юрасобы падлягала ўліку шляхам улучэньня ў АДР[2].

Remove ads

Улік

Паводле Дэкрэту прэзыдэнта Беларусі 2009 году № 1 «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і спыненьні дзейнасьці суб'ектаў гаспадараньня», дзяржаўны ўлік з унясеньнем у АДР ажыцьцяўлялі:

Remove ads

Юрыдычныя асобы

На 2025 год у Адзіны дзяржаўны рэгістар юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР) улучалі 29 такіх відаў зьвестак пра юрыдычныя асобы Беларусі, як:

  • рэгістрацыйны нумар;
  • поўная і скарочаная назвы;
  • арганізацыйна-прававая форма;
  • форма ўласнасьці;
  • месцазнаходжаньне;
  • орган кіраваньня, у падпарадкаваньні якога знаходзіцца арганізацыя рэспубліканскай і камунальнай формы ўласнасьці;
  • памер статутнага фонду з доляй дзяржавы і замежнага ўкладаніка;
  • адасобленыя падразьдзяленьні і прадстаўніцтвы;
  • асноўны від гаспадарчай дзейнасьці паводле заявы аб дзяржаўным уліку;
  • орган уліку з датай і нумарам рашэньня аб дзяржуліку;
  • уласьнік маёмасьці і заснавальнікі;
  • кіраўнік;
  • пастаноўка на ўлік у падатковым органе, органе дзяржаўнай статыстыкі, органе Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) і адасобленым падразьдзяленьні прадпрыемства «Белдзяржстрах»;
  • запазычанасьць перад бюджэтам, ФСАН, па абавязковым страхаваньні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасьці і прафэсійных захворваньняў, няспыненых абавязках перад мытнымі органамі, выкананьне абавязкаў перад архівам;
  • падача ў орган уліку электроннага дакумэнта у выпадку i парадку, устаноўленым Саветам міністраў Беларусі;
  • прызнаньне дзяржуліку несапраўдным;
  • закрыцьцё паводле рашэньня ўласьніка, заснавальнiкаў і ўпаўнаважанага статутам органа;
  • закрыцьцё паводле рашэньня суду;
  • закрыцьцё паводле рашэньня органа ўліку або іншага органа ва ўстаноўленых заканадаўствам выпадках;
  • узбуджэньне вытворчасьці па справе аб неплатаздольнасьці або банкруцтве, адкрыцьці конкурснага вядзеньня, прызнаньні банкрутам і адкрыцьці ліквідацыйнай вытворчасьці, завяршэньні ліквідацыйнай вытворчасьці;
  • забарона на адчужэньне долі ўдзельніка ў статутным фондзе;
  • забарона выключэньня з АДР;
  • заключэньне дамовы аказання аўдытарскіх паслуг па незалежнай ацэнцы дзейнасьці пры яго закрыцьці;
  • выключэньне з АДР;
  • адмысловы дазвол (ліцэнзія);
  • запазычанасьць паводле выканаўчага дакумэнта на выкананьні;
  • знаходжаньне ў ходзе пераўтварэньня;
  • дзейнасьць на падставе тыпавога статуту;
  • аднясеньне да бюджэтнай арганізацыі[1].
Remove ads

Дзяржаўныя органы

На 2025 год пра дзяржаўныя органы Беларусі з палажэньнямі ў выглядзе заканадаўства ўлучалі ў АДР 10 такіх відаў зьвестак, як:

  • уліковы нумар плацежніка (УНП);
  • поўная і скарочаная назва;
  • месцазнаходжаньне кіраўніка;
  • упаўнаважаны орган, які ўлучыў зьвесткі ў АДР;
  • пераўтварэньне;
  • спыненьне дзейнасьці ў выніку пераўтварэньня;
  • скасаваньне;
  • закрыцьцё пры палажэньні ў выглядзе заканадаўства;
  • акт заканадаўства як падстава дзейнасьці перад пераўтварэньнем, скасаваньнем або закрыцьцём зь відам, назвай, нумарам, датамі прыняцьця і набыцьця моцы;
  • аднясеньне да бюджэтнай арганізацыі[1].

Індывідуальныя прадпрымальнікі

На 2025 год у Адзіны дзяржаўны рэгістар юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР) уносілі 18 такіх відаў зьвестак пра індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) Беларусі, як:

  • рэгістрацыйны нумар;
  • прозьвішча, уласнае імя і імя па бацьку, дадзеныя пасьведчаньня асобы, дата і год нараджэньня, месца жыхарства;
  • асноўны від гаспадарчай дзейнасьці паводле заявы аб дзяржаўным уліку;
  • орган уліку з датай дзяржуліку;
  • спыненьне дзейнасьці паводле рашэньня ІП;
  • спыненьне дзейнасьці паводле рашэньня суду;
  • спыненьне дзейнасьці паводле рашэньня органа ўліку;
  • узбуджэньне вытворчасьці па справе аб банкруцтве, адкрыцьці конкурснага вядзеньня, прызнаньне банкрутам са спыненьнем прадпрымальніцтва і адкрыцьцё ліквідацыйнай вытворчасьці, завяршэньне ліквідацыйнай вытворчасьці;
  • прызнаньні дзяржуліку несапраўдным;
  • пастаноўка на ўлік у падатковым органе, органе Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) і адасобленым падраздзяленьні прадпрыемства «Белдзяржстрах»;
  • прыпыненьне і аднаўленьне дзейнасьці;
  • запазычанасьць перад бюджэтам і ФСАН, па абавязковам страхаваньні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасьці і прафэсійных захворваньняў, няспыненых абавязкаў перад мытнымі органамі, выкананьне абавязкаў перад архівам;
  • падача ў орган уліку электроннага дакумэнта ў выпадку i парадку, устаноўленым Саветам міністраў Беларусі;
  • забарона выключэньня з АДР;
  • заключэньне дамовы аказання аўдытарскіх паслуг па незалежнай ацэнцы дзейнасьці пры спыненьні дзейнасьці;
  • выключэньне з АДР;
  • адмысловы дазвол (ліцэнзія);
  • запазычанасьць паводле выканаўчага дакумэнта на выкананьні[1].
Remove ads

Мінуўшчына

20 жніўня 1993 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 568 «Аб стварэньні Адзінага дзяржаўнага рэгістру прадпрыемстваў і арганізацыяў усіх формаў уласнасьці і гаспадараньня Рэспублікі Беларусь» (АДРПА). Паводле Пастановы, Дзяржаўны камітэт па статыстыцы і аналізе Беларусі (Дзяржкамстат) на яго ж уласную прапанову меў забясьпечыць увод у карыстаньне ў 1994 годзе 1-й чаргі АДРПА. Згодна з Палажэньнем аб АДРПА яго суб'ектамі былі: прадпрыемствы, арганізацыі, грамадзкія аб'яднаньні і іншыя юрыдычныя асобы, а таксама філіі, прадстаўніцтвы, аддзяленьні і іншыя адасобленыя падразьдзяленьні прадпрыемстваў і арганізацыяў. У 4-м пункце Палажэньня вызначалася, што АДРПА ёсьць «аўтаматызаванай сыстэмай, якая зьмяшчае пэрыядычна абнаўляныя дадзеныя інфармацыйна-даведачнага і эканамічнага характару аб уключаных у яе суб'ектах, згрупаваных па розных прыкметах». Паводле 5-га пункту, зыходнымі зьвесткамі для ўліку дзейнікаў у АДРПА былі дадзеныя пра іх дзяржаўны ўлік у выканаўчым камітэце мясцовага Савету народных дэпутатаў або іншым дзяржаўным органе ўліку, а непадлеглых дзяржаўнаўнаму ўліку дзейнікаў — дадзеныя органаў, якія дазваляюць іх дзейнасьць[4].

Згодна з 6-м пунктам Палажэньня весткавы фонд АДРПА зьмяшчаў: атаясьняльны код дзейніка; зьвесткі пра яго галіновую і тэрытарыяльную прыналежнасьць, падначаленасьць, форму ўласнасьці і арганізацыйна-прававую форму; ягоны адрас, нумар тэлефона, факса, тэлетайпа і тэлекса; зьвесткі пра яго заснавальнікаў дзейніка; яго асноўныя гаспадарчыя паказьнікі. У 7-м пункце прадугледжвалася, што дзейнікам прысвойвалі атаясьняльны код Агульнарэспубліканскага клясыфікатара прадпрыемстваў і арганізацыяў (АКПА), а таксама коды галіновай і тэрытарыяльнай прыналежнасьці, формы ўласнасьці і арганізацыйна-прававой формы. Для гэтага ў 10-дзённы тэрмін пасьля дзяржаўнага ўліку або выданьня дазволу на дзейнасьць дзейнік падаваў у статыстычны орган паводле месцазнаходжаньня: статут, палажэньне, устаноўчую дамову або пратакол і пасьведчаньне аб дзяржаўным уліку або дазволе на дзейнасьць. Пасьля прысваеньня тых кодаў дзейніку мелі выдаць апавяшчальны ліст з подпісам і пячаткай кіраўніка статыстычнага органа. Гэты ліст падаваўся юрыдычнай асобай пры адкрыцьці банкаўскага рахунку. Паводле 11-га пункту Дзяржкамстат Беларусі для вядзеньня АДРПА:

  1. зацьвярджаў адзіную мэтадалёгію запаўненьня весткавага фонду і праграмна-тэхналягічнага забесьпячэньня, ладзіў уліку дзейнікаў АДРПА;
  2. забясьпечваў аўтаматызаванае вядзеньня дзяржаўнага эталёну АКПА як весткавай асновы АДРПА;
  3. вызначаў парадак доступу да зьвестак АДРПА і весткава-даведкавага абслугоўваньня яго карыстальнікаў;
  4. забясьпечваў узаеміны АДРПА з базамі зьвестак комплексаў аўтаматызаванай апрацоўкі зьвестак па гаспадарчых паказьніках і з рэестрамі іншых ведамстваў;
  5. адказваў за захаванасьць зьвестак і камэрцыйнай таямніцы дзейнікаў АДРПА[4].

16 сакавіка 1999 году прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 11 «Аб упарадкаваньні дзяржаўнай рэгістрацыі і спыненьня дзейнасьці суб'ектаў гаспадараньня». Паводле Дэкрэту, АДРПА пераўтварылі ў Адзіны дзяржаўны рэгістар юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР). Згодна з 2-м пунктам Палажэньня дзяржаўнаму ўліку падлягалі: 1) пры стварэньні такія юрыдычныя асобы, як даходнае прадпрыемствагаспадарчае таварыства і суполка, унітарнае прадпрыемства, вытворчы каапэратыў, у тым ліку сельскагаспадарчы, і сялянская гаспадарка, а таксама некамэрцыйная арганізацыя (НКА) — саюз арганізацыяў, аб'яднаньне даходных прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў, спажывецкі каапэратыў, садаводчае таварыства, гандлёва-прамысловая палата, установа і таварыства ўласьнікаў; 2) індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП), 3) зьмяненьні і дапаўненьні ва ўстаноўчыя дакумэнты арганізацыяў і пасьведчаньні аб дзяржаўным уліку ІП. У 3-м пункце нагляд за дзяржаўным улікам дзейнікаў гаспадараньня ўскладаўся на Міністэрства юстыцыі Беларусі. Паводле 7-га пункту ўсталявалі найменшы памер статутнага фонду адпаведны:

Паводле 14-га пункту Палажэньня 1999 году аб дзяржуліку, яго ажыцьцяўлялі абласныя выканаўчыя камітэты і выканаўчыя камітэты абласных цэнтраў Беларусі. Пры гэтым Нацыянальны банк Беларусі меў весьці ўлік даходных банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыяў (НКФА); Міністэрства фінансаў Беларусістрахавых прадпрыемстваў; Міністэрства юстыцыі Беларусі — гандлёва-прамысловых палатаў; кіраўніцтва свабоднай эканамічнай зоны (СЭЗ) — даходных прадпрыемстваў, НКА і ІП у СЭЗ; а аблвыканкамы і Менскі гарвыканам дадаткова — астатніх даходных прадпрыемстваў з замежным капіталам. Згодна з 26-м пунктам службовая асоба органа ўліку мела цягам 5 працоўных дзён з дня падачы дакумэнтаў прыняць рашэньне наконт унясеньня ў АДР запісу аб дзяржаўным уліку дзейніка гаспадараньня з прысваеньнем уліковага нумару. У 30-м пункце Палажэньня згадвалася, што цягам 10 працоўных дзён з дня ўнясеньня запісу орган уліку меў выдаць пасьведчаньне аб дзяржуліку, дазвол на выраб пячаткі і дакумэнт пастаноўкі на ўлік у падатковым органе, органе дзяржаўнай статыстыкі, органе Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і прадпрыемстве «Белдзяржстрах». Таксама цягам тых 10 дзён орган уліку меў падаць у Міністэрства юстыцыі зьвесткі пра дзейнік гаспадараньня для ўлучэньня ў АДР[5].

17 чэрвеня 1999 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 927 «Аб Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў» (АДР), які паводле 2-га пункту меў весьці Дзяржаўны падатковы камітэт Беларусі. Згодна з 4-м пунктам Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі сумесна зь Дзяржаўным падатковым камітэтам і Міністэрствам статыстыкі і аналізу ў 3-месячны тэрмін мелі распрацаваць і зацьвердзіць: 1) Агульнадзяржаўны клясыфікатар юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў; 2) форму АДР. Паводле 5-м пункту, усталявалі збор за наданьне зьвестак з АДР ў памеры 0,2 базавай велічыні (БВ) зь фізычнай асобы і 1-й БВ — зь юрыдычнай, 30 даляраў — з замежнага грамадзяніна і 100 даляраў — з замежнай юрасобы. У 8-м пункце Палажэньня аб АДР прадугледжвалася, што орган уліку меў у 3-дзённы тэрмін пасьля дзяржуліку юрасобы або ІП падаць пра яе зьвесткі у Дзяржаўны падатковы камітэт для ўлучэньня ў АДР[6].

У 2001 годзе А. Лукашэнка ўсклаў на Міністэрства юстыцыі Беларусі вядзеньне АДР. У студзені 2002 году ў складзе Міністэрства юстыцыі стварылі ўправу Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР). Управа АДР стала весьці аўтаматызаваныя інфармацыйныя сыстэмы (АІС) АДР і «Ўзаемадзеяньне»[7]. 17 сакавіка 2003 году Савет міністраў Беларусі зацьвердзіў Пастанову № 359 «Аб некаторых пытаньнях вядзеньня АДР юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў», якім вярнуў яго вядзеньне апраграмаваньнем Міністэрству юстыцыі. Паводле 2-га пункту Пастановы, збор за зьвесткі з АДР для замежных грамадзянаў вызначылі ў 5 БВ, а для замежных юрасобаў — у 15 БВ. Паводле 11-га пункту Палажэньня аб АДР, мелі весьці на машынных і папяровых носьбітах зьвестак з запасной копіяй на яшчэ адным машынным носьбіце для прадухіленьня страты. Згодна зь 7-м пунктам Палажэньня пра даходнае прадпрыемства ў яго ўносілі такія 13 відаў зьвестак, як:

  1. уліковы нумар;
  2. найменьне;
  3. арганізацыйна-прававая форма і форма ўласнасьці;
  4. месцазнаходжаньне;
  5. орган кіраваньня, у вядзеньня якога знаходзіцца дзяржаўная арганізацыя;
  6. памер статунага фонду з пазначэньнем долі дзяржавы і замежных укладнікаў;
  7. заснавальнікі і ўласьнікі;
  8. адасобленыя падразьдзяленьні і прадстаўніцтвы;
  9. віды прадпрымальніцтва;
  10. орган уліку з нумарам і датай рашэньня аб дзяржаўным уліку;
  11. дата і нумар рашэньня аб дзяржуліку зьмяненьняў і дапаўненьняў ва ўстаноўчы дакумэнт;
  12. рашэньне аб закрыцьці;
  13. рашэньне органа ўліку аб выключэньні з АДР[8].

У 9-м пункце Палажэньня аб АДР 2003 году прадугледжвалася ўнясеньня 6 наступных відаў зьвестак пра індывідуальнага прадпрымальніка:

  1. уліковы нумар;
  2. прозьвішча, імя, імя па бацьку, пашпартныя зьвесткі, дата і год нараджэньня, месца жыхарства;
  3. віды дзейнасьці ў пасьведчаньні аб дзяржуліку;
  4. орган уліку з нумарам і датай рашэньня аб дзяржуліку;
  5. дату і нумар рашэньня аб дзяржуліку зьмяненьняў і дапаўненьняў у пасьведчаньне аб дзяржуліку;
  6. зьвесткі пра спыненьне дзейнасьці і выключэньні з АДР[8].

28 красавіка 2003 году Міністэрства юстыцыі Беларусі ўхваліла Пастанову № 9 «Аб зацьвярджэньні Інструкцыі аб парадку вядзеньня АДР юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў». Паводле 2-га пункту Пастановы, копію банка зьвестак АДР у поўным абсягу на пачатак каляндарнага году мелі захоўваць цягам 3-х гадоў, а зьвесткі пра іх зьмяненьні — цягам году з даты паступленьня. Згодна з Дадаткам 2 да Інструкцыі зьвесткі пра кіраўніка юрасобы трапілі ў пералік для перадачы ў АДР[9].

23 лютага 2009 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 229 «Аб АДР юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў»[10]. 10 сакавіка 2009 году Міністэрства юстыцыі Беларусі ўхваліла Пастанову № 25 «Аб зацьвярджэньні Інструкцыі аб парадку вядзеньня АДР юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў»[11]. У 2011 годзе Міністэрства юстыцыі Беларусі запусьціла вэб-партал АДР, які ў 2014 годзе дапоўнілі магчымасьцю электроннага ўліку прадпрыемстваў[7].

15 студзеня 2013 году Мінюст Беларусі ўхваліў Пастанову № 7, якой зацьвердзіў Інструкцыю аб парадку вядзеньня АДР у дачыненьні дзяржаўных органаў і дзяржаўных юрасобаў, палажэньні аб якіх зацьвердзілі актамі заканадаўства[12]. У 2021 годзе ў АДР унесьлі каля 39 000 дзейнікаў гаспадараньня Беларусі. Колькасьць пададзеных праз вэб-партал АДР паведамленьняў вырасла ў 1,5 разы да 11 500. На 2022 год АДР налічваў каля 3000 вонкавых карыстальнікаў. Доступ да АДР забясьпечылі судам і судовым выканаўцам, падразьдзяленьням Сьледчага камітэту і Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі[7]. За 2024 год на ўлік паставілі 31 787 дзейнікаў гаспадараньня, зь іх 47 % юрыдычных асобаў. Пры гэтым на Менск прыпала палова ўліку юрасобаў (7589) па краіне і толькі 6 % ІП. У абласьцях наадварот зарэгістравалі ўдвая больш індывідуальных прадпрымальнікаў, чым юрыдычных асобаў. Спыненьне дзейнасьці распачалі 38 433 дзейнікаў гаспадараньня (на 20 % больш чым паставілі на ўлік), зь іх 78 % індывідуальных прадпрымальнікаў[13]. На 2025 год электронная выпіска з АДР у выглядзе пераноснага дакумэнта за 5 хвілінаў каштавала 21 рубель (7 даляраў)[14].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads