Босыя на вогнішчы

паэма Міхася Чарота From Wikipedia, the free encyclopedia

Босыя на вогнішчы
Remove ads

«Босыя на вогнішчы» — першая пралетарская паэма ў беларускай літаратуры, напісаная Міхасём Чаротам у 1921 годзе, якая адлюстроўвае стыхійнасьць кастрычніцкага перавароту, пераломнасьць і драматызм тагачасных падзеяў[1]. Упершыню паэма была надрукаваная ў газэце «Савецкая Беларусь», затым у 1922 годзе выйшла ў выдавецтве «Адраджэньне» рэкордным дзесяцітысячным накладам[2].

Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...

Твор зьяўляецца мэтафараю рэгіянальнага распаўсюджваньня рэвалюцыі, дзе «босыя» — абагульнены мастацкі вобраз зьнядоленай часткі грамадзтва, «беднаты», антыподам якому зьяўляюцца «абутыя»[3].

Паэма складаецца з дваццаці разьдзелаў — па сутнасьці дваццаці асобных вершаў, зьвязаных агульнасьцю падзей і матываў. Як адзначае І. Багдановіч, сюжэта як такога ў паэме няма, кожны верш-разьдзел зьяўляецца паэтычнай ілюстрацыяй да зьменлівых гістарычных падзей, што ўплывалі на лёс Беларусі ў час рэвалюцыі[4].

Remove ads

Ацэнкі

Паэме «Босыя на вогнішчы» было прысьвечана шмат нарысаў і дыспутаў[5]. Беларуская паэтка Канстанцыя Буйло ўспамінала, як Янка Купала гасьцяваў у яе разам зь Міхасём Чаротам. Пасьля прачытаньня апошнім сваёй паэмы Я. Купала адзначыў: «вось паэт, па тэмпэрамэнце зусім падобны на цябе, толькі ён не блукае ў нябёсах, як ты, а жыве на зямлі і піша аб ёй»[6].

У крытыцы 20-х гг. усталявалася думка, што «паэма Чарота ясна выявіла ідэйны кірунак новай беларускай літаратуры, ...была паваротным пунктам у літаратуры 1920—1930 гг., ...яна паставіла пыатньне аб новай форме і новым зьмесьце, ...упершыню высунула на літаратурую сцэну беларускую басанож, беларускі пралетарыят»[7].

У беларускім літаратуразнаўстве неаднаразова падкрэсьлівалася сувязь «Босых на вогнішчы» з паэмай «Дванаццаць» Аляксандра Блока. На думку М. Яроша, іх аб'ядноўвае высокі грамадзянскі патас, вера ў перамогу справы рэвалюцыі і адлюстраваньне ўплыву падзеяў сусьветна-гістарычнага значэньня на лёсы народу[6]. На думку М. Мішчанчука, пазыцыя Чарота разыходзіцца з пазыцыяй А. Блока на ўзроўні ацэнкі паводзінаў рэвалюцыйнага натоўпу ў часе руйнаваньня старога сьвету: М. Чарот безаглядна апраўдвае людзей, гатовых помсьціць крывава і без разбору, у той час, як А. Блок, шукае шлях апраўданьня, рэабілітацыі сымбалічным прыёмам увядзеньня Хрыста[1]. Дасьледнік адзаначае, што «па сутнасьці Чарот падтрымаў дэманічны пачатак у Кастрычніцкай рэвалюцыі»[1].

На думку І. Багдановіч, Чарот-мастак ня мог ня бачыць, што тыя гістарычныя, клясавыя сілы, якія зьдзяйсьнялі пралетарскую рэвалюцыю ў Расеі, на Беларусі сапраўды адсутнічаюць. У тых гістарычных варунках, якія склаліся, Беларусь была пазбаўлена магчымасьці самой абраць свой шлях, яна змушана была прымаць тыя формы існаваньня, якія дыктаваліся мацнейшымі сіламі[8]. Як адзначае дасьледніца, гэты момант і прасочваецца выразна ў паэме: тое, што Беларусь была толькі адбіткам рэвалюцыйных падзей, іх водгаласам, рэакцыяй на іх[8].

Вобраз «босых»

Тагачасныя крытыкі імкнуліся вызначыць сацыяльны статус «босых» — ключавога вобразу твора.[9] Паводле В. Кнорына твор М. Чарота — «гэта не паэма арганізаванага гарадзкога пралетарыята буйных прадпрыемстваў, гэта паэмы басаножы, —нашай сялянскай беднаты, нашага паўпралетарыята»[10], які ён называе самай перадавой сілай Беларусі. У. Ігнатоўскі лічыў, што «босыя» — гэта актывісты рэвалюцыі, падпальшчыкі агню. «Босыя» запалілі ўсясьветнае вогнішча, усясьветны пажар. Беларусь у час гэтага пажару апынулася на мяжы яго»[11]. На думку І. Багдановіч, бліжэйшым да ісьціны ў вызначэньні сутнасьці «босых» быў З. Жылуновіч, які не згадзіўся лічыць твор М. Чарота за ўзор пралетарскай літаратуры, бо ў ім няма апяваньня «арганізаванай барацьбы пралетарыята за камунізм», а ёсьць «басота», «люпмен», «ахвяры сацыяльных адносін між станамі, людзі пераможаныя, сышоўшыя з дарогі змаганьня»[12]. З. Жылуновіч пацьвярджаў свае высновы тэкстам. Ён даказваў, што «босыя» «стараюцца па мажлівасьці выскаўзнуць з-пад агню, адкрытай барацьбы», што «яны нават ня ведаюць сваіх заданьняў ды не ўцямяць сабе, хто яны»[12]. Пры ўсім вышэйсказаным, ён лічыў паэму Чарота новым, сьвежым і арыгінальным па ідэі і стылю, таленавітым творам[8].

І. Багдановіч выяўляе і іншае аблічча «босых» — пасіўнае, сузіральнае. Актыўнасьць іх праяўляецца толькі ў тым, каго прызнаць сабе за правадыра, а каго за ворага: з гэтага пункту гледжаньня выяўляюцца выразныя «ўсходнія» сымпатыі «босых». Там, на «Ўсходзе», іх вызваліцелі і правадыры на шляху «да сонца й зор», якіх яны называюць «нашымі». «Босыя» іх вітаюць кожны раз як яны прыходзяць і адыходзяць, затым прыходзяць ізноў і ўсталёўваюць свой парадак, але бяз гэтых «байцоў» ім ніякавата, яны адразу губляюць адчуваньне гістарычнай пэрспэктывы[13]: «Пачакайце... як жа нас?» - «К вам прыдзем, прыдзем жывам / А цяпер мы раз! - два! - раз!»[14] (5 разьдзел). Той жа тып паводзін выяўляецца і ў 12-м разьдзеле перад пачаткам польскай акупацыі: «Босыя патыліцы чухаюць, / Пазіраюць праз плот, / У кулак плачуць: / - Бач, нашы паўцякалі, / Куды дзявацца нам?»[15]. «Босыя» пасіўна ставяцца да ўзнаўленьня парадкаў польскай і нямецкай акупацыі, не прымаюць іх, але церпяць і не змагаюцца зь імі. З усіх прышэльцаў яны вітаюць толькі «ўсходніх», лічаць іх сваімі вызваліцелямі, «апекунамі», вераць у абацяны «новы сьвет»[16].

Remove ads

Выданьні

  • Выбраннае: вершы; паэмы: Босыя на вогнішчы; Ленін; апавяданні: Дзіўная заява; На Пасеках; Самалёт; Свінапас; Пасля буры (Сказ старога дзядулі); Мікітаў лапаць: п'еса; 1200 верст па Беларусі: нарыс / Аўт. прадм. і ўклад. Уладзімер Гніламёдаў. — Менск: Юнацтва, 1982. — 221 с. — (Школьная бібліятэка). — 3600 ас.
  • У сонечным паходзе: вершы; паэмы: Паэма пра Міколу Сініцына; Босыя на вогнішчы / укладальнік І. І. Рубін; прадмова У. В. Гніламёдава; мастак В. Ф. Александровіч. — Менск: Юнацтва, 1986. — 94 с. — (Паэтычная бібліятэка). — 8000 ас.
  • Выбранае: Вершы; Босыя на вогнішчы: Паэма; Дзіўная заява; Самалёт; Чалавек, які не радзіўся; 1200 вёрст па Беларусі: Нарыс; Апавяданні; На Купалле: П'еса / Уклад. Л. І. Каўрус. — Менск: Мастацкая літаратура, 2001. — 147,3 с. — 2000 ас. — ISBN 985-02-0527-X

Літаратурная крытыка, рэцэнзіі

Remove ads

Пастаноўкі

  • 1928 — самадзейная трупа пад кіраўніцтвам Мікалая Красінскага

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads