Адрыян Капралік
славацкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
А́дрыян Ка́пралік (па-славацку: Adrián Kaprálik; нар. 10 чэрвеня 2002 году) — славацкі футбаліст, нападнік нямецкага клюбу «Гольштайн».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Капралік дэбютаваў у айчынным чэмпіянаце ў кашулі «Жыліны» ў хатнім матчы супраць трнаўскага «Спартака» 14 чэрвеня 2020 году. Ён выйшаў у другім тайме на замену Патрыку Ільку. Той матч скончыўся перамогай жылінскага клюбу зь лікам 2:1. Свой першы гол нападнік здабыў у матчы супраць «Трэнчыну», паспрыяўшы перамозе зь лікам 4:2. Асабліва добрым для гульца быў сэзон 2022—2023 гадоў, калі футбаліст за сэзон 7 разоў цэліў мяч у браму супернікаў. Прыкметным быў матч хатні матч супраць браціслаўскага «Словану», калі Капралік забіў чатыры галы ў браму сталічнага клюбу. Той матч скончыўся зь лікам 4:1 на карысьць жылінцаў.
Улетку 2023 году паводле арэнднай угоды далучыўся да польскага клюбу «Гурнік», адзначыўшыся голам у дэбютным матчы супраць «Відзэва»[1]. 10 лютага 2024 году ўлучыў два мячы ў браму «Пясту» ды яшчэ асыставаў партнэру, дзякуючы чаму дапамог здабыць перамогу клюбу з Забжэ[2][3].
Міжнародная
Нападнік быў выкліканы на матчы зборнай Славаччыны ў лістападзе 2022 году. Калі 17 лістапада Капралік застаўся на лаве запасных у матчы супраць зборнай Чарнагорыі, праз тры дні гулец дэбютаваў у кашулі нацыянальнай каманды ў таварыскім матчы супраць зборнай Чылі, зьявіўшыся на пляцоўцы на 89-й хвіліне матчу.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads