Адрыян Лёпэс Альварэс

гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Адрыян Лёпэс Альварэс
Remove ads

Адрыя́н Лёпэс А́льварэс (па-гішпанску: Adrián López Álvarez; нар. 8 студзеня 1988 году, Тэвэрга, Гішпанія) — колішні гішпанскі футбаліст, нападнік.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

У юнацтве гуляў за клюб «Рэал Авіеда» ў трэцяй лізе гішпанскага футболу, ня маючы аднак з клюбам дзейны кантракт. У кастрычніку 2006 году ў якасьці вольнага агента перайшоў у склад «Дэпартыва», якія аднак выплацілі за гульца кампэнсацыю ў памеры 330 тысячаў эўра.

У сэзоне 2007—2008 гадоў Адрыян быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Алявэс», які гуляў у Сэгундзе. Пасьля таго як ён дапамог басконскаму клюбу пазьбегнуць вылету зь лігі, Лёпэс вярнуўся ў Ля-Каруньню, каб зноўку быць аддадзеным у арэнду, 14 жніўня гулец далучыўся да «Малягі». Сэзон 2009—2010 гадоў Адрыян пачаў у «Дэпартыва», рэгулярна выходзячы ў стартавым складзе.

У 2011 годзе Адрыян быўна правах вольнага агента прымкнуў да «Атлетыка», падпісаўшы кантракт з клюбам 19 ліпеня й пагадзіўшыся на чатырохгадовы кантракт[3]. Празь дзевяць дзён, у свой афіцыйны дэбют, ён стаўся асыстэнтам у абодвух галах Хасэ Антоніё Рэеса, калі мадрыдзкі клюб атрымаў хатнюю перамогу ў гульні Лігі Эўропы супраць нарвэскага «Стрэмсгадсэта» зь лікам 2:1[4].

У ліпені 2014 году перайшоў у «Порту» за 11 млн эўра і падпісаў кантракт на пяць гадоў.

Міжнародная

25 траўня 2012 году Адрыян быў уключаны трэнэрам зборнай Гішпаніі Вісэнтэ дэль Боске ў пашыраны сьпіс зборнай на Эўра-2012, аднак у выніковы сьпіс не патрапіў. 26 траўня адгуляў у таварыскай гульні супраць зборнай Сэрбіі й вызначыўся голам на 64 хвіліне.

Remove ads

Дасягненьні

Клюбныя

«Атлетыка»:

«Порту»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads