Хасэ Антоніё Рэес Кальдэрон (па-гішпанску: José Antonio Reyes Calderón; 1 верасьня 1983 году, Утрэра, Гішпанія — 1 чэрвеня 2019 году) — гішпанскі футбаліст, паўабаронца ці нападнік, былы гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі.
Кар’ера
Раньнія гады
Рэес далучыўся да моладзевай каманды мясцовага клюбу «Сэвільля» ва ўзросьце 10 гадоў. Ягоны талент быў вызначаны, і ён прадстаўляў клюб на ўсіх моладзевых узроўнях. Пасьля таго як пачаў гуляць за асноўную каманду «Сэвільлі» атрымаў рэпутацыю ўнівэрсальнага нападніка й стаў рэзка набіраць папулярнасьць.
«Арсэнал»
Узімку 2004 году гулец перайшоў у склад лёнданскага «Арсэналу». Сума ўгоды склала 25 млн фунтаў стэрлінгаў. У складзе ангельскага клюбу Рэес дэбютаваў 2 лютага ў матчы супраць «Манчэстэр Сіці» (2:1), а праз два дні забіў свой першы мяч у браму «Мідлзбра».
«Рэал»
Улетку 2006 году ў прэсе зьявілася інфармацыя аб тым, што да Рэеса праяўляе цікавасьць мадрыдзкі «Рэал». Сам футбаліст у інтэрвію некалькі раз адзначаў, што жадаў бы вярнуцца на радзіму.
У сэзоне 2006—2007 гадоў Рэес разам з «Рэалам» атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Гішпаніі. Футбаліст выходзіў на поле ў трыццаці матчах і адзначыўся шасьцю забітымі мячамі, два зь якіх — у матчы апошняга туру супраць «Мальёркі» (3:1) — прынесьлі мадрыдцам чэмпіёнскі тытул. Пасьля заканчэньня сэзону ў прэсе зьявіліся чуткі аб тым, што Рэес можа перайсьці ў «Ліён».
«Атлетыка»
31 ліпеня 2007 году Рэес быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці гульца «Атлетыка». За гэты трансфэр «Арсэнал» атрымаў каля 12 мільёнаў эўра, а футбаліст падпісаў чатырохгадовы кантракт з мадрыдзкім клюбам. 27 жніўня 2010 году забіў за «Атлетыка» гол у матчы Супэркубка УЭФА супраць італьянскага «Інтэру», сустрэча скончылася перамогай гішпанцаў зь лікам 2:0.
«Сэвільля»
5 студзеня 2012 году гулец падпісаў кантракт з «Сэвільляй» тэрмінам да 30 чэрвеня 2015 году[2][3]. Сума трансфэра склала 3,5 млн эўра[4].
Дасягненьні
«Арсэнал»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2004
- Уладальнік Кубку Ангельшчыны: 2005
- Уладальнік Супэркубку Ангельшчыны: 2005
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2007
«Бэнфіка»:
- Уладальнік Кубку лігі Партугаліі: 2009
«Атлетыка»:
- Уладальнік Кубку Інтэртота: 2007
- Пераможца Лігі Эўропы (2): 2010, 2012
- Уладальнік Супэркубку УЭФА: 2010
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.