Азам Раджабаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Азам Раджабаў (нар. 21 студзеня 1993 году, Рагун, Таджыкістан) — беларускі футбаліст таджыцкага паходжаньня, паўабаронца «Ліды».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец віцебскага футболу, у 2010 годзе выступаў за дубль «Віцебску». У лютым 2011 году перайшоў у кіеўскае «Дынама», дзе выступаў за моладзевую каманду. У пачатку 2013 году зьявілася інфармацыя аб магчымай арэндзе ў «Віцебск», але Азам застаўся ў Кіеве.

У ліпені 2013 году Раджабаў разарваў кантракт «Дынама» і стаў гульцом «Гомля»[3]. У складзе «Гомелю» стаў звычайна выходзіць на замену. Пры гэтым, калі ў другой палове 2013 году трывала зьяўляўся на полі, у сэзоне 2014 году гуляў пераважна за дубль, усяго двойчы згуляўшы за асноўную каманду. У выніку ў ліпені 2014 году кантракт з «Гомлем» быў скасаваны на ўзаемную згоду бакоў[4]. У канцы ліпеня 2014 году падпісаў кантракт з клюбам «Віцебск»[5], які на той момант выступаў у Першай лізе. У сваім родным клюбе Раджабаў здолеў хутка замацавацца ў аснове і дапамагчы камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу па выніках сэзону 2014 году. У жніўні 2017 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Ворша» да канца сэзону[6]. У 2018 годзе прыяднаўся да наваполацкага «Нафтану»[7]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе, але ў пачатку сэзону 2019 году зьяўляўся на полі зрэдку і перадусім на замену. Зь верасьня зноў пачаў гуляць у асноўным складзе. Па заканчэньні сэзону 2019 году пакінуў каманду.

У жніўні 2020 году далучыўся да пінскай «Хвалі»[8]. У 2020 годзе гуляў у пачатковым складзе каманды. У сэзоне 2021 году пераважна выходзіў на замену, але з жніўня замацаваўся ў асноўным складзе. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт зь пінскім клюбам[9]. У сэзоне 2022 году заставаўся гульцом першай адзінаццатцы. У студзені 2023 году зноў падоўжыў пагадненьне з «Хваляй»[10]. У сьнежні 2023 году чарговы раз працягнуў супрацу зь пінчукамі[11]. У жніўні 2024 году далучыўся да «Ліды»[12].

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads