Ганна Ягелонка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ганна Ягелонка
Remove ads

Ганна Ягелонка (18 кастрычніка 1523, Кракаў — 9 верасьня 1596, Варшава) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская (1576—1596), жонка Стэфана Баторыя.

Хуткія факты Каралева польская, Вялікая княгіня літоўская ...
Remove ads

Біяграфія

Дачка караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога і Боны Сфорца. Бацькі ня здолелі выдаць Ганну замуж (відаць, праз спэцыфічнае стаўленьне каралевы-маці да сваіх дзяцей[1]), як і наступны кароль і вялікі князь, ейны брат Жыгімонт Аўгуст (ён плянаваў выдаць Ганну за кагосьці з Габсбургаў, заходне-паморскіх князёў, швэдзкіх Вазаў).

У 1550—1560-я на шлюб з Ганнай прэтэндавалі дацкі прынц Магнус, курляндзкі герцаг Готард Кетлер, пфальцграф Рыхард Вітэльсбах.

Гаспадарства

Thumb
Ганна ў строі ўдавы

Па сьмерці Жыгімонта Аўгуста (1572) зрабілася сымбалем ягелонскай манархіі і магла прэтэндаваць на сталец Рэчы Паспалітай. Рукі Ганны пачалі дамагацца францускі прынц Генрык Валезы і сын нямецкага імпэратара Эрнст, якія спадзяваліся такім чынам павялічыць свае шанцы заняць сталец Рэчы Паспалітай. Па абраньні каралём і вялікім князем Генрык Валезы, аднак, з Ганнай не ажаніўся і неўзабаве зьехаў у Францыю.

У час II бескаралеўя 13 сьнежня 1575 прыхільнікі Ягелонаў абвясьцілі Ганну каралевай, а 15 сьнежня 1575 ейным мужам вызначылі Стэфана Баторыя, які мусіў атрымаць сталец Рэчы Паспалітай (Ганна падтрымлівала яго абраньне[1]). 1 траўня 1576 адбыўся шлюб і ўрачыстая каранацыя Ганны і Стэфана.

Па сьмерці Стэфана Баторыя (1586) паводле закону мела права ўзначаліць Рэч Паспалітую, але ня здолела атрымаць уладу, у выніку чаго пачалося новае бескаралеўе. Прапанавала абраць на сталец швэдзкага каралевіча Жыгімонта, сына сваёй сястры Кацярыны, што неўзабаве і ажыцьцявілася.

Дзейнасьць

Не набыла палітычнай вагі ў дзяржаве і займалася ўладкаваньнем сваіх маёнткаў, мэцэнацтвам. У час панаваньня Жыгімонта Вазы (1587—1632) таксама не адыгрывала палітычнай ролі.

У 1581 атрымала ад мужа вена памерам 30 тыс. злотых, запісаных на маёнтках у Вялікім Княстве Літоўскім, у тым ліку Кобрынскую эканомію і Пружаны. Надала Магдэбурскае права і гербы Пружанам (6 траўня 1589), Кобрыню і Гарадцу (10 сьнежня 1589).

Фундавала ў Вялікім Княстве некалькі касьцёлаў (у 1590 — у Паланзе і Горждах, у 1596 — у Акмянах)[2].

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads