Ала Канапелька

беларуская паэтка, перакладніца From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

А́ла Канапе́лька (14 лютага 1960, Небытаў, Хвойніцкі раён, Гомельская вобласьцьБеларуская ССР24 жніўня 2015, Менск, Рэспубліка Беларусь) — беларуская паэтка й перакладніца.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзілася ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. У 1978 годзе скончыла Лоеўскую пэдагагічную вучэльню і паступіла на філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту[1]. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту (1983) працавала мэтадыстам, з 1988 году — загаднікам сэктару мэтадычнай працы Дома літаратара СП БССР. З 1990 году — загаднік арганізацыйна-прапагандысцкага аддзелу Беларускага фонду культуры. Працавала намесьнікам галоўнага рэдактара ў часопісе «Вестник Беларусбанка».

Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1985 году.

У рэспубліканскім друку выступіла ў 1977 годзе (часопіс «Маладосьць»). Аўтар зборнікаў вершаў «Цьвет алешыны» (1985) і «Летазьлічэньне» (1999).

Перакладала творы ўкраінскіх, курдзкіх, малдаўскіх, баўгарскіх паэтаў.

Памерла ў Менску 24 жніўня 2015 году. Пахавана на гарадскіх могілках у Смалявічах[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads