Небытаў

вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Не́бытаў[1]вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Судкоўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Герб уласны роду Лозкаў.
Thumb
Павіннасьці домагаспадароў вёскі Небытава ў 1716 г.
Thumb
Вёска Небытаў ў складзе Загальскага староства каля 1772 г.

Найранейшую пакуль пісьмовую згадку пра вёску Небытаў Мазырскага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага сустракаем у судовым дэкрэце ад 9 траўня 1618 году[a] аб зьбеглых адтуль, а таксама зь Юравічаў, Козіх Лозаў (Лужаў) у Хвойнікі альбо Новы Харленж да сужэнцаў Мікалая і Гальшкі Харлінскіх падданых маці і недарослага сына Гальшкі з Гулевічаў і Міхала[b] Лозкаў[4]. У XVII—XVIII стагодзьдзях вёска належала да Загальскага староства[c]. Паводле рэвізіі 1716 году wieś Niebytów налічвала пяць дымоў: гаспадары Амяльян Верабей, Назар Скорчанка, Марозенка Прышчэп, Лук’ян Астапенка, Павал Лук’яненка плацілі загальскаму старосьце князю Дамініку Яну Шуйскаму 13 злотых чыншу і даніны мядовай 7 з паловай бельцаў[5].

Надалей пра вёску Небытаў з 20 дварамі ў добрах староства Загальскага маецца зьвестка ў матэрыяле Генэральнай візытацыі Загальскай Сьвята-Траецкай уніяцкай царквы Мазырскага дэканату, праведзенай а. Эліяшам (Ільлёй) Бародзічам, протанатарыем апостальскім дыяцэзіі Пінскай і Тураўскай, датаванай 9-м днём лютага 1778 году. Згодна зь візытацыяй, выкананай 10 студзеня 1787 году каад'ютарам пінскім і тураўскім Язафатам Булгакам, вёску складалі ранейшыя 20 двароў[6]. У люстрацыйным інвэнтары ад 27 верасьня 1789 года, у якім Загальскае староства разьмяжоўвалася з Хвойніцкімі добрамі паноў Прозараў, з Барысаўшчынай і Старчам паноў Аскеркаў, паміж вёскай Казялужжа і Куравой Слабадой згаданы і Небытаў[d][8].

Расейская імпэрыя

Thumb
Небытава Слабада на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Небытаў апынуўся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[9]. На 1795 год вёска разам з цэлым Загальскім староствам належала «малолетнему Станиславу Бужинскому по жизни его», але была ў арэндзе ў судзьдзі Вінцэнція Жука[10]. Тады ў ёй налічвалася 24 двары, 72 жыхары мужчынскага і 62 жаночага полу[11].

Як вынікае з матэрыялаў шляхецкай рэвізіі 1811 года, дыспанентам Загальскага казённага маёнтку на той час выступаў абшарнік Тадэвуш Солтан[12]. У ходзе рэформы П. Д. Кісялёва ў межах названага маёнтку, да якога належаў і Небытаў, была ўтворана воласьць[e] з управай, згаданая ў 1848 годзе[13]. У 1834 годзе 18 двароў, 90 жыхароў.

Thumb
Небытаў, Куравое, Хвойнае, Рудзенька на мапе Шубэрта-Тучкова з дапрацоўкамі 1860-х гг.

У 1850 годзе ў Небытаве 21 двор, 124 жыхары, уласнасьць казны[2]. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 127 жыхароў абодвух полаў зь вёскі Небытаў былі прыхаджанамі Хвойніцкай Сьвята-Пакроўскай царквы, 9 небытоўцаў-мужчын і 7 жанчын зьяўляліся парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[14].

У парэформавы пэрыяд Небытаў належаў да Хвойніцкай воласьці. На пачатак 1870 году тут налічвалася 47 мужчынскіх душ былых дзяржаўных сялянаў, прыпісаных да Небытаўскага сельскага таварыства, 9 аднадворцаў, прыпісаных да воласьці[15]. У ведамасьці Хвойніцкай Пакроўскай царквы на 1875 год сказана, што да яе прыходу належалі 99 мужчын і 87 жанчыны, якія жылі ў 25 дварах вёскі Небытаў[16]. Паводле перапісу 1897 году тут было 57 двароў, 284 жыхары, дзейнічалі капліца, хлебазапасны магазын[2]. У 1909 годзе ў вёсцы налічваўся 61 двор, 402 жыхары, побач у аднайменным урочышчы 1 двор з 5 жыхарамі[17], смалакурня.

Найноўшы час

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскга міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Небытаў у складзе Хвойніцкай воласьці, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скрападзкага[18].

Thumb
Небытаў, Куравое, Карчовае, Рудзенька на мапе 1926 гг.

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Хвойніцкая волаьць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР. Згодна з дакумэнтам «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 15 красавіка 1921 году ў Небытаве працавала пачатковая школа з 28 вучнямі[19].

З 8 сьнежня 1926 да 16 ліпеня 1954 году і з 16 красавіка 1959 да 30 чэрвеня 1966 году вёска была цэнтрам Небытаўскага сельсавету Хвойніцкага раёну Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 году Гомельскай акругі, з 20 лютага 1938 году Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры, з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай вобласьці. На 1930 год 102 двары, 661 жыхар. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная зьмена», працавала кузьня. 62 вяскоўцы загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны[2].

Паводле перапісу 1959 году ў Небытаве 763 жыхары, у складзе саўгаса «Хойніцкі» з цэнтрам у Казялужжы, працавалі аддзяленьне сувязі, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт[2]. У 1954/55 навучальным годзе дзейнічала сямігадовая школа[20].

Да 1 сьнежня 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Казялужскага сельсавету[21].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2021 год — 62 двары, 110 жыхароў[22]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Заўвагі

  1. Не з XVIII ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[2]
  2. А. Банецкі назваў яго дзедзічам Небытава[3]
  3. Больш падрабязна пра Загальскае староства і яго трымальнікаў гл. старонку Загальле.
  4. У інвэнтары Мазырскага павету 1789 г. ужытая форма Niebytowka[7]
  5. Ня варта блытаць з валасьцямі парэформавага часу — адміністрацыйнымі адзінкамі ў складзе паветаў.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads