Грэмію Порту-Алегры

бразыльскі футбольны клюб з Порту-Алегры From Wikipedia, the free encyclopedia

Грэмію Порту-Алегры
Remove ads

«Грэ́мію» (па-партугальску: Grêmio) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Порту-Алегры. Акрамя найвышэйшай лігі чэмпіянату Бразыліі, якая вядомая пад назовам «Сэрыя A», клюб гуляе ў чэмпіянаце штату Рыю-Грандзі-ду-Сул. Клюб быў заснаваны ў 1903 годзе ангельскімі і нямецкімі мігрантамі. Асноўнымі колерамі клюбу зьяўляецца чорны, сіні і белы. Хатнія матчы клюб праводзіць на сучасным стадыёне «Арэна ду Грэмію», які быў пабудаваны напрыканцы 2012 году. Папяэднія матчы клюб праводзіў на сваім старым «Алімпіку Манумэнтал» з 1954 году.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...

Па стане на 2017 год «Грэмію» займаў першы радок рэйтынгу клюбаў Бразыльскай канфэдэрацыі футболу[2] і быў адзначаны кампаніяй Forbes як трэці паводле кошту футбольны клюб у Амэрыцы, паводле ацэнак кошт клюбу складаў каля 295,5 млн даляраў ЗША[3]. Галоўным супернікам клюбу ёсьць клюб «Інтэрнасьёнал», матчы супраць якога лічацца самымі гарачымі ў Бразыліі[4][5] і аднымі з самых гарачых у сьвеце[6][7]. Матчы гэтага дэрбі вядомыя як Грэнал.

Remove ads

Гісторыя

7 верасьня 1903 году найстарэйшая футбольная каманда Бразыліі «Спорт Клюб Рыю-Грандзі» згуляла таварыскі матч у Порту-Алегры. Прадпрымальнік Кандыду Дыяс з Саракабы быў зачараваны гэтым відам спорту. Пасьля матчу ён абмеркаваў зь мясцовымі гульцамі ідэю аб стварэньні футбольнага клюбу. 15 верасьня 1903 году 32 чалавекі, у тым ліку сам Дыяс, сустрэліся ў мясцовым рэстаране Салан Граў, каб стварыць клюб «Грэмію». Большасьць заснавальнікаў былі прадстаўнікамі нямецкай супольнасьці гораду[8]. Карлус Луіс Борэр быў абраны першым прэзыдэнтам каманды[9].

Thumb
«Грэмію» ў 1904 годзе.

Першы матч клюбу адбыўся 6 сакавіка 1904 году супраць каманды «Фус Бол». Гэта быў першы з двух матчаў, згуляных у той дзень. «Грэмію» здабыў перамогу ў дэбютнай сустрэчы зь лікам 1:0. На жаль, імя гульца, які забіў першы гол клюбу, ужо страчанае. Трафэй, які «Грэмію» здабыў у той дзень дагэтуль выстаўляецца ў клюбным музэі. Праз 5 месяцаў клюб адкрыў Байшаду, свой першы хатні стадыён[10].

Thumb
Футбалісты «Грэмію», якія сталі пераможцамі чэмпіянату штату ў 1932 годзе.

18 ліпеня 1909 году каманда перамагла «Інтэрнасьёнал» зь лікам 10:0 у дэбютным матчы апошняга. Як вядома, што брамнік «Грэмію» Кальфэльц пакінуў поле, каб пагутарыць з заўзятарамі падчас матчу. Нават цяпер гэтую перамогу з гонарам успамінаюць «грэмісты». Матч стаў пачаткам суперніцтва, якое цягнецца і дагэтуль. «Грэмію» быў адным з фундатараў футбольнай лігі Порту-Алегры ў 1910 годзе, а ў 1911 годзе ўпершыню стаў пераможцам гэтай лігі. 25 жніўня 1912 году ў матчы гарадзкой лігі «Грэмію» перамог «Спорт Клюб Насьянал» зь лікам 23:0. У 1918 годзе «Грэмію» стаў адным з заснавальнікаў сучаснай футбольнай фэдэрацыі штату, якая ў сваю чаргу стала арганізатарам першых чэмпіянатаў штату Рыю-Грандзі-ду-Сул. Першы такі чэмпіянат быў заплянаваны на 1918 год, але эпідэмія гішпанскага грыпу вымусіла адкласьці турнір да 1919 году. У 1921 годзе, праз год пасьля прыходу легендарнага брамніка Эўрыку Лары, «Грэмію» выйграў свой першы чэмпіянат штату.

7 ліпеня 1911 году клюб перамог зборную Ўругваю зь лікам 2:1. У 1931 годзе «Грэмію» стаў адным зь першых клюбаў Бразыліі, якія пачалі гуляць матчы ўвечары пасьля абсталяваньня стадыёну адмысловымі пражэктарамі. У гэты час каманда пачала здабываць рэпутацыю за мяжой. У 1932 годзе клюб згуляў свой першы міжнародны матч ва Ўругваі. У 1949 годзе матч супраць уругвайскага «Насьяналю» скончыўся перамогай «Грэмію» зь лікам 3:1, і гульцы атрымалі геройскі прыём па вяртаньні ў Порту-Алегры. У тым жа годзе бразыльцы ўпершыню згулялі ў Цэнтральнай Амэрыцы. У канцы 1950-х гадоў «Грэмію» далучыўся да розыгрышу Кубка Бразыліі, як у той час называлася бразыльская ліга. Каманда даходзіла да паўфіналаў у 1959, 1963 і 1967 гадах. У 1968 годзе каманда здабыла свой першы міжнародны тытул у таварыскім кубку з камандамі з Бразыліі і Ўругваю. Першы час дамінаваньня «Грэмію» ў паўднёваамэрыканскім футболе прыпаў на пачатак 1980-х гадоў. Клюб упершыню стаў чэмпіёнам Бразыліі 3 траўня 1981 году пасьля перамогі над «Сан-Паўлу» на стадыёне Марумбі ў Сан-Паўлу.

Remove ads

Дасягненьні

Thumb
Каманда «Грэмію» перад першым фіналам Кубка Лібэртадорэс 1983 году.
1981, 1996
  • Кубак Бразыліі: 5
1989, 1994, 1997, 2001, 2016
  • Супэркубак Бразыліі: 1
1990
  • Чэмпіён штату Рыю-Грандзі-ду-Сул: 43
1921, 1922, 1926, 1931, 1932, 1946, 1949, 1956, 1957, 1958,
1959, 1960, 1962, 1963, 1964, 1965, 1966, 1967, 1968, 1977
1979, 1980, 1985, 1986, 1987, 1988, 1989, 1990, 1993, 1995
1996, 1999, 2001, 2006, 2007, 2010, 2018, 2019, 2020, 2021
2022, 2023, 2024
1983, 1995, 2017
  • Міжкантынэнтальны кубак: 1
1983
  • Рэкопа Паўднёвай Амэрыкі: 2
1996, 2018
Remove ads

Склад

Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads