Алена Масьлюкова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алена Масьлюкова
Remove ads

Алена Аляксандраўна Маслюкова (6 лютага 1965 году, Светлагорск) — беларуская экалагічная актывістка і праваабаронца, кіраўніца светлагорскай філіі Праваабарончага цэнтру «Вясна».

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Алена Маслюкова нарадзілася 6 лютага 1965 году ў горадзе Светлагорск Гомельскай вобласьці. У 1988 годзе скончыла[1] Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасьці «Гісторыя» з прысваеньнем кваліфікацыі «Гісторык. Выкладчык гісторыі і грамадазнаўства».

З 1988 па 1996 год працавала ў светлагорскай школе №10, дзе выкладала гісторыю і грамадазнаўства. У 1996 годзе пачала выкладаць гістарычныя дысцыпліны і сусветную мастацкую культуру ў светлагорскай філіі Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа. Працавала ў дадзенай установе да 2001 году да моманту яе рэарганізацыі.

З 2001 па 2014 год зноў працавала ў школе. 6 лютага 2014 году выйграла светлагорскі раённы конкурс «Настаўнік году», а 1 ліпеня таго ж году атрымала паведамленьне ад дырэктаркі школы, што ёй не працягваюць кантракт. У СМІ пісалі[2], што гэта адбылося праз яе актывістскую дзейнасьць і актыўную грамадскую пазіцыю.

З 2015 году ўзначальвае светлагорскую філію Праваабарончага цэнтру «Вясна». Асноўнай спецыялізацыяй Алены Маслюковай стала абарона экалагічных правоў. З’яўляецца адной з лідарак ініцыятывы супраць запуску завода па вытворчасьці бялёнай цэлюлозы ў Светлагорску. 9 кастрычніка 2018 году праваабаронцу Алену Маслюкову суд Светлагорскага раёну пакараў штрафам[3] у 612,5 беларускіх рублёў, прызнаўшы яе арганізатаркай флэшмобу супраць «смярдзючага» заводу, які прайшоў 15 верасьня ў Светлагорску[4].

Таксама Алена ўдзельнічае ў кампаніях Праваабарончага цэнтру «Вясна»: «Праваабаронцы супраць смяротнага пакараньня»[5], «Праваабаронцы за свабодныя выбары» і іншыя. Актыўна бярэ ўдзел у інфармацыйных акцыях праваабаронцаў[6].

1 чэрвеня 2019 году Алена Маслюкова была абраная[7] ў кіруючы склад Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў — Рабочую групу ў секцыю «Правы чалавека». Акрамя яе ў гэтую секцыю ўваходзіць старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак.

У 2020 годзе Алена Маслюкова стала гераіняй[8] міжнароднага фотаконкурсу «Партрэты сілы»[9] Фонда Дамоў правоў чалавека, прысвечаны жанчынам-праваабаронцам.

У кастрычніку 2024 году Алену Маслюкову завочна асудзілі на тры гады калёніі паводле артыкулу аб садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці[10].

Remove ads

Узнагароды

У 2019 годзе Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў узнагародзіла[11] Алену Маслюкову ў прэміі Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці як «Грамадскую лідарку году». Праваабаронца падзяліла першае месца з актывісткай Святланай Гатальскай з руху «Маршыруй, дзетка!»[12], які прасоўвае ў Беларусі прыняцце закону аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту.

Інфармацыя ў СМІ

  • Kyky.org: Шукаем працу «Настаўніцы году», якую звольнілі за «дэструктыўныя думкі»[13];
  • DW: Как лучшую учительницу Светлогорска уволили за политику[14];
  • «Народная Воля»: Алена Маслюкова: «У школу вяртацца не збіраюся…»[15];
  • «Радыё Свабода»: У Сьветлагорску за флэшмоб супраць кітайскага заводу аштрафавалі праваабаронцу і актывіста[16];
  • «Зялёны партал»: «Вучні разам з бацькамі хадзілі ў пракуратуру, каб вярнуць мне працу»[17];
  • «Эўрарадыё»: «Тры апазіцыянеры, два чыноўнікі»: Алена Маслюкова і светлагорскі «Бумажнік»[18];
  • Алену Маслюкову абралі ў Рабочую групу Асамблеі НДА[19];
  • «Зялёны партал»: Светлагорская актывістка стала Чэмпіёнкай грамадзянскай супольнасці Беларусі[20];
  • «Вясна»: «Светлагорскі завод — гэта фіяска Прэзідэнта, фіяска ўрада і канцэрна»[21];
  • «Вясна»: Праваабаронца Алена Маслюкова — гераіня міжнароднай фотавыставы «Партрэты сілы»[22];
  • humanrightshouse.org: Фатограф Дар’я Сапранецкая: «Мяне зачапіла гісторыя супрацьстаяння адной жанчыны і цэлага заводу»[23].

Відэа

  • Белсат «Аб’ектыў»: Завод беленай цэлюлозы ў Светлагорску разарваў дамову з Кітаем[24];
  • «Вясна»: Суд над праваабаронцай Аленай Маслюковай у Светлагорску[25];
  • «Эўрарадыё»: Тры апазіцыянеры, два чыноўнікі. Светлагорск[26].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads