Алесандра Буанджорна
італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алеса́ндра Буанджо́рна (па-італьянску: Alessandro Buongiorno; нар. 6 чэрвеня 1999 году) — італьянскі футбаліст, цэнтральны абаронца клюбу «Напалі» і нацыянальнай зборнай Італіі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Буанджорна ёсьць выхаванцам футбольнай школы «Тарына». 14 лютагу 2018 году абаронца склаў свой першы прафэсійны кантракт з клюбам, паводле якога заставаўся ў клюбе да 2022 году[2]. 4 красавіка 2018 году запачаткаваў кар’еру ў Сэрыі А згуляўшы за «Тарына» ў матчы супраць «Кратонэ». У тым матчы абаронца выйшаў на замену на 82-й хвіліне, але праз пашкоджаньне быў вымушаны сысьці з гульнёвай пляцоўцы на 88-й хвіліне[3]. Каб здабыць практыку, абаронца быў аддадзену ў арэнду ў клюб Сэрыі Б «Карпі», у складзе якога дэбютаваў 25 верасьня 2018 году. Па вяртаньні з арэнды Буанджорна ня здолеў замацавацца ў камандзе ды нават не зьяўляўся на полі. У выніку 11 студзеня 2020 году зноў выправіўся ў арэнду, далучыўшыся да яшчэ аднаго клюбу Сэрыі Б «Трапані». У складзе каманды згуляў 13 матчаў.
Вярнуўшыся ў Турын, Буанджорна падоўжыў кантракт з клюбам да 2024 году[4]. 17 сьнежня 2020 году ён згуляў свой першы матч як гулец пачатковага складу ў матчы Сэрыі А супраць «Ромы»[5]. У наступным сэзоне, з прыходам на трэнэрскую пасаду Івана Юрыча, гулец пачаў больш рэгулярна зьяўляцца ў каманднай абароне, якая цяпер складалася з трох чалавек[6]. Буанджорна стаў футбалістам першай адзінаццатцы ў сэзоне 2022—2023 гадоў. Матч супраць «Сасуолё», які адбыўся 17 верасьня 2022 году, згуляў у якасьці капітана[7]. 3 траўня 2023 году забіў свой першы гол у італьянскай лізе, адзначыўшыся ў пераможным матчы супраць «Сампдорыі» ў Генуі (0:2)[8]. 13 ліпеня 2024 году абаронца далучыўся да «Напалі», што каштавала нэапальскаму клюбу 35 мільёнаў эўра і 5 мільёнаў эўра ў дадатак у якасьці бонусаў[9]. З «Напалі» гулец склаў працоўную дамову тэрмінам на пяць гадоў[10].
Міжнародная
17 сакавіка 2023 году Буанджорна быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Італіі на два адборачныя матчы чэмпіянату Эўропы 2024 году супраць зборных Ангельшчыны і Мальты[11]. Аднак гулец дэбютаваў толькі 18 чэрвеня ў матчы за трэцяе месца ў Лізе нацыяў 2022—2023 гадоў супраць зборнай Нідэрляндаў, які скончыўся на карысьць італьянцаў зь лікам 3:2[12].
Remove ads
Дасягненьні
«Напалі»:
- Чэмпіён Італіі: 2025
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads