Алесь Жамойцін

беларускі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алесь Жамойцін (Аляксандр Пятровіч Жамойцін; 7 жніўня 1955, в. Малахоўцы, Баранавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць) — беларускі паэт.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Біяграфія

Нарадзіўся 7 жніўня 1955 году ў в. Малахоўцы Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці ў сям’і рабочага. У 1972 годзе скончыў Пружанскую сярэднюю школу-інтэрнат, працаваў слесарам на заводзе «Гомсельмаш».

У 1973—1975 гадох служыў у Савецкай Арміі. Працаваў слесарам у Наваполацку, матарыстам цеплаходу «Днепра-Буг» у Пінску. У 1976—1977 гадох — лабарант Малахоўскай сярэдняй школы, у 1977—1978 гадох — апілоўшчык у Баранавічах.

У 1982 годзе скончыў завочнае аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1978—1985 гадох — настаўнік беларускай мовы і літаратуры Доцішскай васьмігадовай школы Воранаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці, у 1985—1987 — механік на Прыбалтыйскай чыгунцы (у Вільні).

З 1988 году — навуковы супрацоўнік, з 1989 году — загадчык літаратурна-мемарыяльнага музэю Ф. Багушэвіча ў вёсцы Кушляны Смаргонскага раёну[1]. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1989 году.

Remove ads

Творчасьць

Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1981 годзе ў газэце «Літаратура і мастацтва». Аўтар зборніка паэзіі «Азірнуўшыся — не скамянею» (1989).

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads