Алесь Кажадуб

беларускі літаратар From Wikipedia, the free encyclopedia

Алесь Кажадуб
Remove ads

Але́сь Кажаду́б (нар. 27 верасьня 1952, Ганцавічы) — беларускі пісьменьнік. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’і службоўцаў. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы вучыўся на аддзяленьні расейскай мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Пасьля заканчэньня ВНУ некаторы час працаваў настаўнікам у вёсцы Крайск Лагойскага раёна. Пасьля два гады працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа, Акадэміі навук БССР, потым чатыры гады — рэдактарам літаратурна-драматычных праграм рэспубліканскага тэлебачаньня, а з 1983 году — літсупрацоўнікам аддзелу публіцыстыкі часопіса «Маладосць». У 1985 годзе пісьменьнік скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве, дзе з 1990 году і жыве.

Remove ads

Творчасьць

Сваё першае апавяданьне апублікаваў у 1976 годзе ў часопісе «Маладосць». Апавяданьне і аповесьць сталі любімымі жанрамі пісьменьніка. У 1980 годзе пабачыла сьвет яго першая кніжка прозы «Гарадок». Аповесьць цалкам прысьвечана Ганцавічам, яго працавітым і самабытным людзям. Гэтай кнігай Алесь як бы аддаў даніну павагі гораду, які адкрыў яму дарогу ў вялікае жыцьцё.

Пасьля гэтага Алесь Кажадуб выдаў кнігі прозы «Гарадок» (1980), «Размова» (1985), «Лесавік» (1987), «Дарога на замчышча» (1990). Многія творы А.Кажадуба перакладзены на расейскую і ўкраінскую мовы.

Remove ads

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads