Алесь Міцкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар (Але́сь) Іва́навіч Міцке́віч (15 лістапада 1919 — 28 красавіка 2015) — беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч у ЗША, настаўнік, сябар Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Сын Міхаліны Міцкевіч — роднай сястры Якуба Коласа.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўпецкага павету. Рыскі мірны дагавор падзяліў Беларусь паміж Савецкай Расеяй і Польшчай. Па розныя бакі ад мяжы апынуліся і Міцкевічы. Алесь, як і большасьць мікалаеўшчынскіх, застаўся пад Польшчай. У 1935 годзе скончыў 7-гадовую польскую пачатковую школу, пазьней — 6-месячныя савецкія настаўніцкія курсы ў Стоўбцах. Працаваў настаўнікам пачатковых школаў вёсак Жыгалкі і Крамец.
Зь лета 1944 году — на эміграцыі. Спачатку жыў у Аўстрыі. У 1949—1950 гадах актыўна ўдзельнічаў у працы Каардынацыйнага камітэту беларускіх арганізацыяў у Францыі. У 1955 годзе на запрашэньне дзядзькі Міхася перебраўся за акіян. Праз шэсьць гадоў сьледам за Алесем прыехаў ягоны старэйшы брат Валянтын.
Адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў Беларуска-Амэрыканскага дапамогавага камітэту. Сябар, старшыня (1982—1997) Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА). Радны, старшыня (1979—1981) Царкоўнай Рады пры Катэдральным Саборы імя Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Цягам многіх гадоў распаўсюджваў газэту «Беларус» (Нью-Ёрк) па краінах расьсяленьня суродзічаў. Выдаваў двухтыднёвік БАЗА «Весткі і паведамленьні» (1982—1997), для жыхароў Нью-Ёрку й ваколіцаў штомесячна друкаваў машынапісны «Цыркуляр» (1996—1997). Неадменны скарбнік усіх згаданых арганізацыяў.
Браў актыўны ўдзел у зьбіраньні матэрыялаў да кнігі Зоры і Вітаўта Кіпеляў «Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе» (1999), якое ахоплівае 90% усяго, што друкавалася пра Беларусь на Захадзе.
Быў шматгадовым сябрам Рады БНР.
Памёр у Нью-Ёрку 28 красавіка 2015. 2 траўня 2015 пахаваны на беларускіх могілках у горадзе Іст-Брансўік (штат Нью-Джэрзі) пасьля адпяваньня ў беларускай царкве Сьвятой Жыровіцкай Іконы Божай Маці[1]. Пакінуў жонку Тэрэсу, дачок Марыю, Ялянту і ўнука Юзіка.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads