Валянтын Міцкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянты́н (Валянці́н) Іва́навіч Міцке́віч (3 верасьня 1918 — 19 жніўня 2005) — беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч на эміграцыі. Сын Міхаліны Міцкевіч — роднай сястры Якуба Коласа.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Ад нараджэньня жыў у вёсцы Мікалаеўшчына Стаўпецкага павету разам з бацькамі да часу, калі выбухнула Другая сусьветная вайна. Служыў у Войску Польскім, удзельнічаў у абароне Варшавы, калі немцы напалі на Польшчу, але нацысцкага палону яму ўдалося пазьбегчы.

Па вайне апынуўся ў Францыі. Вучыўся ў Парыжы, браў удзел у беларускіх арганізацыях, належаў да выдавецкай суполкі часапісу «Моладзь». З 1961 году — у Нью-Ёрку, дзе дагэтуль атайбаваліся ягоны дзядзька Міхась і брат Алесь. Належаў да парафіі Катэдральнага Сабору імя Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне, быў сябрам управы нью-ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня.

Памёр у Нью-Ёрку. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку (Нью-Джэрзі).

Remove ads

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads