Альбанскі Тэлекам
прадпрыемства сувязі Альбаніі, заснаванае ў лютым 1992 году From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Альба́нскі Тэлека́м» — прадпрыемства сувязі Альбаніі, заснаванае ў лютым 1992 году.
Remove ads
Гандлёвая сетка
На 2021 год налічвала 81 краму паслуг ва ўсіх 12 абласьцях Альбаніі:
- Бэрацкая вобласьць (5) — Бэрат, Кучова, Полічан, Ура Вайгурора і Чаравода;
- Влёрская вобласьць (7) — Влёра, Дэльвіна (2), Ксаміл, Орыкум, Саранда і Хімара;
- Гіракастраўская вобласьць (6) — Гіракастра (2), Кэльцюра, Мемаляй, Пэрмет і Тэпелена;
- Дурэская вобласьць (9) — Дурэс (5), Круя, Тыранскі аэрапорт (Круя), Фуша-Круя і Шыяк;
- Дыбэрская вобласьць (3) — Булкіза, Бурэл і Пэшкапія;
- Корчанская вобласьць (6) — Білішт, Корча (2), Малік, Паградзец і Эрсека;
- Кукеская вобласьць (1) — Кукес;
- Лежанская вобласьць (5) — Лач, Лежа, Мамурас, Рэшэн і Шэнджын;
- Тыранская вобласьць (20) — Кавая, Камза, Рагожына і Тырана (17);
- Фіерская вобласьць (7) — Балш, Дзівяка, Люшня, Патос, Раскавец і Фіер (2);
- Шкодэрская вобласьць (4) — Коплік, Пука і Шкодэр (2);
- Эльбасанская вобласьць (6) — Грамш, Лібражд, Пекін, Прэняс, Чэрык і Эльбасан[6].
Remove ads
Кіраваньне
- Агульны сход. Складаецца з пайшчыкаў. Прызначае Раду кіраўнікоў у складзе 5—10 асобаў на 3 гады, а таксама незалежных аўдытараў на год.
- Рада кіраўнікоў. Абірае са свайго складу старшыню і яго намесьніка. Склікаецца кожныя 3 месяцы. Прызначае кіраўніка прадпрыемства на 3 гады са свайго складу. Выдае распараджэньні кіраўніку прадпрыемства і сочыць за іх выкананьнем. Вызначае абавязкі і паўнамоцтвы кіраўніка[7].
Remove ads
Мінуўшчына
5 лютага 1992 году ўрад Альбаніі заснаваў прадпрыемства «Альбанскі Тэлекам», у склад якога ўвайшлі аддзяленьні Дзяржаўнай управы сувязі. У 1994-м заключылі дамову з францускім прадпрыемствам «Алькатэль» (Булёнь-Біянкур, дэп. Вярхоўі Сэны) на ўсталёўку 66 000 тэлефонных нумароў, а зь італьянскім АТ «Сірці» (Мілян) — на пабудову міжгародняй сеткі з оптавалакна і радыёрэлейных антэнаў на аснове сынхроннай лічбавай герархіі (СЛГ). У 1996 годзе запусьцілі сетку таксафонаў з карткамі перадаплаты. У 1997-м праклалі оптавалаконны кабэль для міжнароднай сувязі, які праходзіў праз Альбанію з Харватыі ў суседнюю Грэцыю. 16 лютага 1999 году «Альбанскі Тэлекам» пераўтварылі ў акцыянэрнае таварыства. У 2004 годзе запусьцілі сетку асымэтрычных лічбавых абанэнцкіх лініяў (АЛАЛ), што дазволіла ўкараніць шыракапалосны доступ у Сеціва і электронную сыстэму выстаўленьня рахункаў за стацыянарную тэлефонную сувязь. У сакавіку 2004 году «Альбанскі Тэлекам» атрымаў дазвол на стварэньне 3-га сотавага апэратара «Мабільны Арол» у стандарце Глябальнай сыстэмы мабільнай сувязі (ГСМ). 1 кастрычніка 2007 году турэцкае АТ «Чэтэл» (Анкара), якое на 80 % належала холдынгу «Чалык» (Стамбул), набыло 76 % паёў «Альбанскага Тэлекаму». У сакавіку 2008 году дачынны сотавы апэратар «Мабільны Арол» пачаў аказваць паслугі, якімі за 6 месяцаў ахапіў звыш 90 % земляў Альбаніі, дзе пражывала звыш 97 % насельніцтва краіны[8].
У 2010 годзе міжнародная перадача зьвестак праз оптавалаконную сетку перавысілі 10 гігабайт/сэкунда. У 2011 годзе працягласьць оптавалаконных лініяў вырасла да 2000 км зь 500 км у 2007 годзе. У 2012 годзе ўкаранілі лічбавыя абанэнцкія лініі (ЛАЛ) для шырокапалоснага доступу ў Сеціва на падставе распрацоўкі амэрыканскага прадпрыемства «Сіско» (Сан-Хасэ, штат Каліфорнія). 17 сьнежня 2012 году дачынны «Мабільны Арол» атрымаў дазвол на пастаўку паслугаў сотавай сувязі 3-га пакаленьня. За 2008—2012 гады ў разбудову сеткі сувязі ўклалі звыш 150 млн эўра. На пачатак 2013 году «Альбанскі Тэлекам» налічваў 850 супрацоўнікаў і меў збытавую сетку са звыш 80 уласных крамаў і 2000 шапікаў. Оптавалаконная сетка даўжынёй звыш 3000 км ахоплівала ўсе гарады Альбаніі і ўлучала 600 км міжнародных лініяў. Празь яе пастаўлялі інтэрнэт-тэлебачаньне і стацыянарную тэлефанію. Таксама прадпрыемству належала першая і адзіная ў краіне Альбанская кропка інтэрнэт-абмену. У лютым 2013 году «Альбанскі Тэлекам» улучыў у свой склад дачынны «Мабільны Арол» у якасьці таварнага знаку. Цягам 2013 году ў гарадах запусьцілі кропкі Вайфай-доступу ў Сеціва і оптавалакно да дому, а таксама прапанавалі сотавую сувязь 3-га пакаленьня праз валаконныя злучэньні. У сакавіку 2014 году запусьцілі звышвысакахуткасныя лічбавыя абанэнцкія лініі (ЗЛАЛ). 4 красавіка 2014 году «Альбанскі Тэлекам» стаў аказваць паслугі сотавай сувязі пад уласным таварным знакам і запусьціў інтэрнэт-тэлебачаньне[8].
За 2015 год «Альбанскі Тэлекам» павялічыў лік сотавых абанэнтаў на 12 % да 484 350, а лік падпісчыкаў інтэрнэт-тэлебачаньня — больш як 3-кратна да 61 828. Лік лічбавых абанэнцкіх лініяў (ЛАЛ) шыракапалоснага доступу да Сеціва ўпаў на 45 % да 35 138, а лік стацыянарных тэлефонаў — на 7 % да 163 729[4].
Кіраўнікі
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads