Альбін Дзяконскі (сын Альбіна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альбі́н Дзяко́нскі гербу Кораб (па-польску: Albin Dziekoński; 28 красавіка 1892, маёнтак Пятровічы Кобрынскага павету[1], Расейская імпэрыя — 1940?) — паэт міжваеннай Польшчы.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Паходзіў з землеўласьніцкай сям’і. Бацька Альбіна ў свой час быў кобрынскім павятовым маршалкам. Маці Ядзьвіга была далёкай сваячкай вядомай пісьменьніцы Элізы Ажэшка.
Дзяцінства Альбін правёў у фамільным маёнтку Пятровічы. Навучаўся ў Рыскай гімназіі, пасьля вывучаў земляробства ў Бэльгіі, але праз рок вымушаны быў перапыніць навучаньне з прычыны пагаршэньня здароўя (меў уроджаны парок сэрца). Пасьля курсу лячэньня ў швайцарскім Давосе пераехаў у Лязану, дзе вывучаў раманістыку ў тамтэйшым унівэрсытэце.
У 1910 року пераехаў да Казімера і Стэфаніі Дзяконскіх, якія ня мелі ўласных дзяцей. Яны былі гаспадарамі маёнтку Магілёўцы Ваўкавыскага павету (цяпер у Пружанскім раёне), які зьяўляўся цэнтрам мясцовага сьвецкага жыцьця. Бібліятэка Дзяконскіх была адной з самых багатых і знакамітых у ваколіцы. Прыкладна ў гэты ж час[2] (паводле іншых зьвестак — у 1917[1]) ажаніўся з Соф’яй Малінскай (польск. Zofia Malińska), дачкой віленскага адваката Максымільяна Малінскага. Будынак сядзібы Дзяконскіх у Магілёўцах захаваўся, у цяперашні час у ім разьмяшчаецца псыхіятрычны шпіталь.
У часе I сусьветнай вайны служыў у царскім войску штабным афіцэрам. У траўні 1918 з жонкай пераехаў у Варшаву, а з 1920 жылі ў Магілёўцах.
Акалічнасьці сьмерці Дзяконскага невядомыя. Па ўварваньні савецкіх войскаў на тэрыторыю Заходняй Беларусі у верасьні 1939 року паэт быў арыштаваны і перавезены ў Менск, дзе перабываў прынамсі да сакавіка 1940. Далейшы ягоны лёс невядомы. Жонка Дзяконскага выехала ў Варшаву.
Remove ads
Творчасьць
Аўтар васьмі паэтычных зборнікаў і паэмы «Драма Люцыпара» (1934). Апошні зборнік, названы «Зялёныя Магілёўцы» (1939), прысьвяціў жыцьцю ва ўласнай сядзібе ў Слонімскім павеце.
Хоць творчасьць Альбіна Дзяконскага не паддаецца адназначнай характарыстыцы, у ёй можна выявіць элемэнты скамандэрскае мадэлі паэзіі і младапольскай паэтыкі.
Творчасьць Дзяконскага не атрымала вялікага рэзанансу ў часе жыцьця паэта. Па Другой сусьветнай вайне пра Дзяконскага распавёў Казімеж Выка[3], а творы паэта ўвайшлі ў анталёгію «Польская паэзія 1914—1939».
Цікавіўся таксама музыкай і філязофіяй.
Remove ads
Бібліяграфія
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads