Магілёўцы

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Магілёўцы
Remove ads

Магілёўцы[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Непадалёк ад вёскі знаходзіцца ўзвышша, на якім выяўленыя масавыя пахаваньні. Мясцовыя насельнікі завуць гэтае месца Магільнікам. Паводле аднае з вэрсіяў, ад яго атрымала назву і вёска[3].

Сярод іншых вэрсіяў паходжаньня назвы — у гонар пасяленцаў, што нібыта прыехалі сюды з-пад Магілёву, або паводле назвы родавага гербу «Магіла» ўладальнікаў гэтых земляў — Быхаўцаў[4]. Апошняя вэрсія мае асаблівы сэнс з-за магчымага словаўтваральнага і этымалягічнага падабенства і спалучэньня з назвамі дзьвюх блізкіх вёскаў — гэта Брантоўцы (некалі маёмасьць памешчыка Брандта) і Зельзін (некалі маёмасьць памешчыка Зельдзіна).

Remove ads

Мінуўшчына

Сядзіба закладзеная Язэпам Быхаўцам, камэргерам караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, у XVIII стагодзьдзі. Унутры барокавага парку знаходзіўся двухпавярховы палац[4].

За расейскім часам — у Лыскаўскай воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні[5], уласнасьць Быхаўцаў. Па сьмерці Аляксандра Быхаўца ў 1863 годзе ўласьнікам маёнтку стаў ягоны сын Станіслаў, ад якога Магілёўцы перайшлі ў спадчыну ягонаму пляменьніку Казімеру Дзяконскаму[6].

Пасьля Быхаўцаў Магілёўцы перайшлі да Казімера і Стэфаніі Дзяконскіх. Апошнім уласьнікам быў Альбін Дзяконскі. Пасьля прыходу Саветаў у 1939 року Альбін быў арыштаваны і перавезены ў Менск, пасьля чаго ягоны сьлед губляецца. Меркавана ён загінуў там у 1940 року. Родавая капліца Быхаўцаў была зьнішчаная, парк закінуты. Палац у цяперашні час займае псыхіятрычная больніца[4].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 514 чалавек
  • 1999 год — 697 чалавек

Транспарт

Аўтамабільныя дарогі Н536 ЯрашэвічыЗіновічы — Магілёўцы[7] і Н564 Магілёўцы — Лібярполь[8].

Турыстычная інфармацыя

  • Палацава-паркавы комплекс Дзяконскіх (XVIII стагодзьдзе)
  • Мэмарыяльная калёна (XVIII—XIX стагодзьдзі)
  • Курганны могільнік пэрыяду раньняга сярэднявечча (XI стагодзьдзе)

Асобы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads