Аляксандар Астроўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Пятровіч Астроўскі (нарадзіўся 2 студзеня 1956 году ў Барысаве, Менская вобласьць) — беларускі дыплямат, журналіст, надзвычайны і паўнамоцны амбасадар у Фінляндыі і Даніі, кіраўнік беларускіх генэральных консульстваў у Нью-Ёрку і Таліне. Мае дыпляматычны ранг надзвычайнага і паўнамоцнага пасланьніка першае клясы.[1] Брат вядомага беларускага хірурга-кардыёляга прафэсара Юрыя Астроўскага, які ўпершыню ў Беларусі зрабіў апэрацыю па перасадцы сэрца.[2]
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1977 годзе на выдатна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Пасьля заканчэньня вышэйшае навучальнае ўстановы з 1977 па 1981 год працаваў адказным сакратаром, а потым рэдактарам газэты «Інтэграл» ВА «Інтэграл». Прайшоў вайсковую службу. З 1983 па 1986 год — намесьнік рэдактара, а потым рэдактар раённай газэты ў Барысаве.
Пасьля навучаньня ў Дыпляматычнай акадэміі міністэрства замежных справаў СССР у Маскве з 1989 па 1991 год — рэдактар рэдакцыі замежнага вяшчаньня Дзяржаўнага камітэта СССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні. У 1991—1993 гадох — намесьнік галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Беларускі прадпрымальнік».
З 1993 году — на дыпляматычнай службе Рэспублікі Беларусь. Распачаў працу ў міністэрстве замежных спраў Беларусі ў якасьці супрацоўніка консульскага ўпраўленьня. З 1993 па 1996 год — другі сакратар па консульскіх пытаньнях амбасады Беларусі ў ЗША. Быў у ліку першых арганізатараў дзейнасьці беларускай консульскай службы ў ЗША.
Падчас працы ў якасьці начальніка пашпартна-візавага аддзелу консульскага ўпраўленьня МЗС Беларусі (1996—1998 гг.) браў чынны ўдзел у распрацоўцы і прыняцьці першых нарматыўных дакумэнтаў консульскай службы Беларусі, у т.л. Консульскага статута Рэспублікі Беларусь.
З 1998 па 2001 год працаваў генэральным консулам Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку. Пасьля вяртаньня ў цэнтральны апарат МЗС з 2001 па 2005 год кіраваў аддзелам аналізу і плянаваньня консульскага ўпраўленьня МЗС Беларусі.
З 2005 па 2009 год — генэральны консул Рэспублікі Беларусь у Таліне (Эстонія). На працягу гэтага пэрыяду замежная ўстанова ў поўным аб’ёме выконвала функцыі дыпляматычнай місіі Рэспублікі Беларусь. Пры непасрэдным удзеле А.Астроўскага быў падрыхтаваны першы ў гісторыі двухбаковых беларуска-эстонскіх адносінаў візыт міністра замежных спраў Эстоніі ў Беларусь, створаны мэханізм рэгулярных кансультацыяў паміж зьнешнепалітычнымі ведамствамі дзьвюх краінаў.
Пасьля вяртаньня на Радзіму з 2009 па 2013 год узначальваў галоўнае консульскае ўпраўленьне МЗС Беларусі.
З 2013 па 2018 год — надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Беларусі ў Фінляндыі, з 2014 па 2018 год — у Даніі (па сумяшчальніцтве)[3][4]. Падчас знаходжаньня на пасадзе амбасадара ў Фінляндыі наладзіў практыку штогадовых палітычных кансультацыяў паміж міністэрствамі замежных спраў, ініцыяваў рэгулярнае правядзеньне беларуска-фінляндзкіх эканамічных форумаў. З ініцыятывы А.Астроўскага ў парлямэнце Фінляндыі заснаваная група сяброўства зь Беларусьсю.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads