Аляксандар Грубэ

савецкі скульптар From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандар Грубэ
Remove ads

Алякса́ндар Васі́левіч Гру́бэ (31 жніўня [ст. ст. 19 жніўня] 1894, вёска Грыгор’еўка(ru) Ўфімскай губэрні, Расейская імпэрыя — 4 кастрычніка 1980, Масква, РСФСР, СССР) — савецкі скульптар, выкладчык. Заслужаны мастак БССР (1942), Народны мастак БССР (1944). Старшыня Саюзу мастакоў БССР (1942—1944).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў вёсцы Грыгор’еўцы (цяпер Бажэнава, Белябееўскі раён, Башкартастан). У 1905—1933 рр. — вольны слухач Пензенскай мастацкай вучэльні. Скончыў Пецярбурскі ўнівэрсытэт, наведваў заняткі ў скульптурным клясе Ленінградзкай акадэміі мастацтваў.

З 1918 року працаваў у БССР. У 1918—1922 — настаўнік у Краснапольскай сярэдняй школе; стаў заснавальнікам аматарскага тэатру ў Краснапольлі (разам з Васілём і Андрэем Шашалевічамі)[1][2]. Удзельнік мастацкіх выставаў з 1925 року. У 1927—1929 быў адным з арганізатараў і старшынём Усебеларускага аб’яднаньня мастакоў. Сябра Саюзу мастакоў БССР (з 1940), у 1942—1944 — старшыня.

У 1941 року пераехаў у Маскву. Працаваў у майстэрнях Васіля Ватагіна, Мацьвея Манізера. У 1952 року атрымаў майстэрню ў Мястэчку мастакоў на Маслаўцы. Памёр у Маскве.

Remove ads

Творчасьць

Працаваў у галіне станковай сюжэтнай кампазыцыі, рэльефу і манумэнтальнай плястыкі. Зьведаў уплыў беларускай народнай драўлянай скульптуры. Творы Грубэ яркія і самабытныя, вылучаюцца арыгінальнасьцю і выразнасьцю плястычнай формы, эмацыйнасьцю, глыбокім пранікненьнем у народныя традыцыі зь вельмі паважлівым вывучэньнем дасягненьняў сучаснай скульптуры.

Творы

Прэміі і ўзнагароды

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads