Краснапольле
мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Краснапо́льле — мястэчка ў Беларусі, у вярхоўі ракі Тур’і пры ўтоку ў яе Маластоўкі. Адміністрацыйны цэнтар Краснапольскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 5757 чалавек[1]. Знаходзіцца за 109 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва, за 51 км ад чыгуначнай станцыі Камунары (лінія Крычаў — Унеча). Вузел аўтамабільных дарог на Чэрыкаў, Касьцюковічы, Чачэрск, Прапойск.
Краснапольле — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).
Remove ads
Назва
Тапонім Краснапольле ўтварыўся ад дзьвюх асноваў: краснае (прыгожае) і поле[2]. Сустракаецца таксама форма Чырво́напо́льле[3].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Існуюць зьвесткі, што ў 1708 годзе расейскі фэльдмаршал Меншыкаў набыў маёнтак Краснапольскі ў Амсьціслаўскім ваяводзтве[4]. Аднак папярэдніцай сучаснага Краснапольля была аднайменная слабада ў Засожаўскай воласьці Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва. Першы пісьмовы ўпамін пра яе датуецца 1741 годам[5], у гэты час тут было 16 гаспадарак. На 1750 год, паводле інвэнтару староства, у вёсцы быў 31 дым[5], на 1751 год — 30 гаспадароў[5].
У 1754 годзе Краснапольле атрымала статус мястэчка і права на правядзеньне чатырох кірмашоў штогод. На 1765 год мястэчка ўваходзіла ў Засожаўскае войтаўства Прапойскага староства і налічвала 128 дымоў (зь іх 72 юдэйскія), 3 млыны, фолюш[5].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Краснапольле апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Чэрыкаўскім павеце[6] Магілёўскай губэрні. З 1774 году яно знаходзілася ў валоданьні Галіцыных. Пад 1784 годам упамінаецца мястэчка Маластоўка, якое ў далейшым атрымала назву Краснапольле.
У ХІХ стагодзьдзі Краснапольле належала Бенкендорфам. На 1890 год у мястэчку было 412 будынкаў, дзеяла царква, працавалі аптэка, тры скураныя майстэрні і броварня, млын; штогод праводзілася чатыры кірмашы.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Краснапольле абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 3 сакавіка 1924 году Краснапольле вярнулі БССР, дзе яно стала цэнтрам Калінінскага раёну. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 15 жніўня 1941 да 1 кастрычніка 1943 году Краснапольле знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1996 годзе ў мястэчку паставілі помнік «Чорная быль Краснапольшчыны», прысьвечаны ахвярам выбуху на Чарнобыльскай АЭС.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія

- XIX стагодзьдзе: 1863 год — 2163 чал.; 1890 год — 381 чал. у Маластоўцы[7]; 1890 год — 2310 чал. (1198 муж. і 1112 жан.), у тым ліку праваслаўных — 105 муж. і 92 жан., каталікоў — 6 муж. і 9 жан., юдэяў — 1087 муж. і 1011 жан.[4]; 1897 год — 3248 чал.
- XX стагодзьдзе: 1939 год — 3572 чал.; 1997 год — 6,1 тыс. чал.[8]; 1998 год — 5,9 тыс. чал.[9]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 6,2 тыс. чал.; 2008 год — 6,1 тыс. чал.; 2009 год — 6123 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 5844 чал.[11]; 2017 год — 5749 чал.[12]; 2018 год — 5757 чал.[1]
Адукацыя
У Краснапольлі працуюць 2 сярэднія і музычная школы.
Мэдыцына
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.
Культура
Дзеюць цэнтар культуры і адпачынку, 2 бібліятэкі.
Мас-мэдыя
Выдаецца раённая газэта «Голас Краснапольшчыны».
Забудова
Цэнтар сучаснага Краснапольля сфармаваўся з адміністрацыйных і грамадзкіх будынкаў, жылых дамоў капітальнай забудовы. Цяпер будова разьвіваецца ў заходнім кірунку. Утварыліся 3 прамысловыя раёны.
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
- Дзяржаўнае лесагаспадарчае прадпрыемства «Краснапольскі лясгас»
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Дзее Краснопольскі гістарычна-этнаграфічны музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Краснапольле»[13].
Славутасьці
- Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Могілкі юдэйскія
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads