Георгі Галенчанка
беларускі гісторык, кнігазнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гео́ргі Я́каўлевіч Гале́нчанка (28 лютага 1937, Петразаводзк, РСФСР, СССР) — беларускі гісторык, кнігазнавец. Кандыдат гістарычных навук (1965). Мае вучня Аляксандра Грушу.
Remove ads
Біяграфія
У 1960 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У 1960—1962 гадох працаваў бібліятэкарам у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР. У 1965 годзе скончыў асьпірантуру Маскоўскага дзяржаўнага гістарычна-архіўнага інстытуту.
У 1991—2005 гадох працаваў загаднікам аддзелу Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. Да жніўня 2020 году быў галоўным навуковыв супрацоўнікам аддзелу гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку новага часу.
Remove ads
Навуковая дзейнасьць
Дасьледуе гісторыю беларускага кнігадрукаваньня XVI—XVIII стагодзьдзі У 1984 годзе ў Інстытуце манускрыптаў Нацыянальнай бібліятэкі Ўкраіны імя В. Вернадзкага (Кіеў) адкрыў зборнік архітэктурных рысункаў XVI—XVII ст., датычных Беларусі. Даводзіў, што большая частка арыгінальных рысункаў у ім выканана Янам Бэрнардоні[3][4]. Разам з Тамарай Габрусь увёў у навуковы ўжытак і атрыбутаваў першыя на тэрыторыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы архітэктурна-праектныя рысункі XVI ст. зь Нясьвіжа.
Складальнік факсымільнага выданьня «Біблія» Францішка Скарыны ў 3 тамах (1990—1991). Важнае значэньне ў гістарыяграфіі скарыназнаўства маюць яго дасьледаваньні, прысьвечаныя астранамічным і храналягічным аспэктам «Малой падарожнай кніжкі» Францішка Скарыны. Адзін з аўтараў навукова-папулярнай кнігі «Францыск Скарына», выдадзенай ЮНЭСКА у Парыжы на францускай і ангельскай мовах (1979 і 1980 гады). Складальнік разьдзелу «Старадрукаваныя кірылічныя выданьні XVI—XVIII ст.» у зводным каталёгу «Кніга Беларусі. 1517—1917 гг.» (1986). Аўтар кніг «Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар» (1993), «Ідэйныя і культурныя сувязі ўсходнеславянскіх народаў у XVI — сярэдзіне XVII ст.» (1989). Напісаў шэраг артыкулаў для Энцыклапедыі гісторыі Беларусі.
Remove ads
Погляды
У 2008 годзе ў сваім артыкуле, апублікаваным у зборніку «Исследования по истории Восточной Европы» (падрыхтаваны пры падтрымцы расейскага фонду «Русский мир»), сьцьвярджаў, што «пераканаўчых фактаў выкарыстаньня назваў „літвін“ або „беларусец“ як асноўных эндаэтнонімаў беларускага насельніцтва (аб пэўнай яго часткі) у XIV—XVI стагодзьдзях у навуковай літаратуры ня маецца; у межах канкрэтнага гістарычнага этапу, ва ўсякім разе да ўзьнікненьня Рэчы Паспалітай у 1569 годзе, згаданыя гіпотэзы ня маюць пад сабой цьвёрдай асновы», а таксама, што «ў гістарычных крыніцах XIV—XVI ст. можна адзначыць прынамсі 8 значэньняў паняцьця „літвін“»[5] (не падаючы, аднак, ані канкрэтных прыкладаў ужываньня паняцьця «ліцьвін» у адпаведных значэньнях, ані спасылак на публікацыі, дзе б тыя прыклады падаваліся). Там жа сьцьвярджаў, што «у XIV—XVI ст. большасьць асноўнага насельніцтва Беларусі па розных прычынах захоўвала свой традыцыйны эндаэтнонім „русіны“ для вызначэньня свайго паходжаньня, сваёй бацькаўшчыны»[6].
У 2009 годзе на гэтую публікацыю ў сваім тэндэнцыйным творы «Міфы „Адраджэнскай“ гістарыяграфіі Беларусі» спаслаўся прапагандыст і ідэоляг рэжыму Лукашэнкі Ігар Марзалюк, які абвясьціў, што назвы Літва і ліцьвіны не былі этнічнай саманазвай беларусаў у часы Вялікага Княства Літоўскага або нават эндаэтнонімам славянскага насельніцтва Віленшчыны, Гарадзеншчыны і Наваградчыны, што існаваў адзіны эндаэтнонім беларускага этнасу — «рускі» («русін», «русь») і што продкі большасьці сучасных беларусаў-каталікоў мелі летувіскае паходжаньне[7].
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads