Аляксандар Грыгараў

Беларускі спартовец, дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алякса́ндар Уладзі́меравіч Гры́гараў (нар. 9 верасьня 1948, Баранавічы, цяпер у Берасьцейскай вобласьці Беларусі) — беларускі дзяржаўны дзяяч, былы міністар спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2005—2009).

Хуткія факты Міністар спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў 57-ю менскую сярэднюю школу, Беларускі дзяржаўны інстытут фізычнай культуры і Менскую найвышэйшую партыйную школу. У юнацтве займаўся боксам[1].

Пасьля службы ў шэрагах Савецкай Арміі працаваў на розных пасадах у ЦС ДСТ «Ураджай», затым быў начальнікам управы Рэспубліканскага ДФСТ прафсаюзаў, намесьнікам старшыні Рэспубліканскага савету ДФСТ прафсаюзаў.

З 1987 па 1996 узначальваў рэспубліканскі фізкультурна-спартовы клюб «Спорт».

З 1996 па 2003 займаў пасаду намесьніка міністра спорту і турызму Беларусі.

З 2003 року быў дарадцам Выканаўчага камітэту СНД.

Зь ліпеня 2005[2] па чэрвень 2009 року — міністар спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[3]. У 2005—2010 таксама старшыня Беларускай фэдэрацыі аматарскага боксу[4].

У ліпені 2010 ачоліў Беларускую фэдэрацыю веславаньня[5].

З 2010 року працаваў кіраўніком найвышэйшай школы трэнэраў пры Беларускім дзяржаўным інстытуце фізычнай культуры[6]. У цяперашні час працуе загадчыкам катэдры фізычнага выхаваньня і спорту Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўнівэрсытэту[7].

Кандыдат пэдагагічных навук. Заслужаны трэнэр БССР (1984). Заслужаны працаўнік фізычнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (2000).

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads