Аляксандар Каваленя
беларускі археоляг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Дзьмітрыевіч Каваленя (5 сакавіка [ст. ст. 21 лютага] 1895, в. Кашніцы, цяпер Бераставіцкі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь — 1937, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі археоляг.
Remove ads
Праца
У 1915 годзе скончыў Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю (Ваўкавыскі павет, Гарадзенская губэрня). У 1929 годзе скончыў БДУ. Яшчэ ў студэнцкія гады праводзіў раскопкі на гарадзішчы ў Тураве (1927 г.; Жыткавіцкі раён), дзе выявіў артэфакты старажытнага места. З 1932 году навуковы супрацоўнік сэкцыі археалёгіі Інстытуту гісторыі Беларускай Акадэміі навук. Дасьледаваў унікальныя помнікі — стаянкі палеаліту (Бердыж, Юравічы), гарадзішчы жалезнага веку (Банцараўшчына) і помнікі Тураўшчыны. Вывучаў культуру плямёнаў вадазбору Дняпра, левых прытокаў Дзьвіны і Прыпяці[1]. Зьбіраў матэрыялы для археалягічнай карты Беларусі. Займаўся вывучэньнем старажытнага Менску.
Адзін з «Бацькоў» беларускай археалёгіі. Разам з Аляксандрам Ляўданскім, Сяргеем Дубінскім зьяўляецца адным з аўтараў трохтомнага выданьня «Працаў» — навуковага зборніка Інбелкульту па археалёгіі. Падрыхтаваны навукоўцамі чацьверты том «Працаў» не пабачыў сьвет — быў зьнішчаны органамі НКВД у наборы.
Арыштаваны ў 1937 годзе. Расстраляны 27 жніўня 1937 году па абвінавачаньні ў шпіянажы на карысьць Польшчы. Рэабілітаваны 16 кастрычніка 1958 году.
Remove ads
Рэпрэсіі
Забойства Кавалені, Ляўданскага, Дубінскага, сыход у нябыт іншых дасьледчыкаў азначаў амаль поўнае вынішчэньне беларускай археалягічнай навукі. Страты павялічыліся вайной.
Памяць
У Курапатах стаіць вялікі дубовы крыж — знак памяці сучаснага пакаленьня археолягаў пра нявінна забітых калег, якія закладалі падмурак акадэмічнай археалёгіі: Аляксандру Ляўданскаму, Аляксандру Каваленю, Сяргею Дубінскаму.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads