Аляксандар Ляўданскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандар Ляўданскі
Remove ads

Аляксандар Мікалаевіч Ляўданскі (1893, Барысаўскі пав. Менскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Менскай вобл. — 28 жніўня 1937, Менск, НКВД) — беларускі археоляг.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Праца

З 1927 у Менску; сябра гісторыка-археалягічнай камісіі Інбелкульту; загадчык сэкцыі археалёгіі Інстытуту гісторыі БелАН. Адначасова працаваў у БДУ; дацэнт, кандыдат гістарычных навук.

Адзін з «бацькоў беларускай археалёгіі». Разам з Аляксандрам Кавеленем, Сяргеем Дубінскім зьяўляецца адным з аўтараў трохтомнага выданьня «Працаў» — навуковага зборніка Інбелкульта па археалёгіі. Падрыхтаваны навукоўцамі чацьвёрты том «Працаў» не пабачыў сьвет быў зьнішчаны органамі НКВД у наборы.

Remove ads

Рэпрэсіі

Расстраляны 28 жніўня 1937 г.

Забойства Ляўданскага, Кавалені, Дубінскага, сыход у нябыт іншых дасьледчыкаў азначаў амаль поўнае вынішчэньне беларускай археалягічнай навукі. Страты павялічыліся вайной.

Памяць

У Курапатах стаіць вялікі дубовы крыж — знак памяці сучаснага пакаленьня археолягаў пра нявінна забітых калег, якія закладалі падмурак акадэмічнай археалёгіі: Аляксандру Ляўданскаму, Аляксандру Каваленю, Сяргею Дубінскаму.

Літаратура

  • Аляксандр Мікалаевіч Ляўданскі. Лёс і навуковая спадчына: (да 130-годдзя з дня нараджэння) / В. I. Кошман, А. У. Вайтовіч, Э. А. Ляшкевіч. — Менск: Беларуская навука, 2025. — 497 с. — 300 ас. — ISBN 978-985-08-3235-1
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads