Аляксандар Канюк

Беларускі юрыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандар Канюк
Remove ads

Алякса́ндар Уладзі́меравіч Каню́к (нар. 11 ліпеня 1960, Горадня) — беларускі дзяржаўны дзяяч, Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь з 20 верасьня 2011 року[1] да 9 верасьня 2020 году. Генэрал-палкоўнік юстыцыі.

Хуткія факты 6-ы Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Аляксандар Канюк нарадзіўся 11 ліпеня 1960 року ў месьце Горадні.

У 1982 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці правазнаўства.

З 1987 — сябра вайсковага трыбуналу Менскага гарнізону.

З 1993 — судзьдзя Беларускага вайсковага суду.

З 1997 — судзьдзя і старшыня Менскага міжгарнізоннага вайсковага суду.

З 2006 — судзьдзя і старшыня Беларускага вайсковага суду.

З 2009 — намесьнік старшыні, старшыні вайсковае калегіі Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь.

20 верасьня 2011 прызначаны на пасаду Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь. Працаваў на пасадзе да 9 верасьня 2020 году. Лукашэнка адзначыў, што далей Канюк выказаў жаданьне папрацаваць на дыпляматычнай службе[2]. 19 лістапада 2020 года прызначаны амбасадарам Беларусі ў Армэніі[3].

Remove ads

Міжнародныя санкцыі

31 жніўня 2020 году Аляксандр Канюк быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэньне мірных пратэстаў»[4].

2 кастрычніка 2020 году было аб’яўлена, што Канюк трапіў у санкцыйны сьпіс ЭЗ[5][6]. Акрамя ЭЗ, яго ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[7][8], Канада[9], Швайцарыя[10][11]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Ўкраіна[12].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме ва Ўзброеных сілах СССР» трэцяй ступені (1986) і 9 мэдалямі.

  • Знак адзнакі Прадстаяцеля УПЦ (2012)[13]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads