Аляксандар Карабанаў
беларускі геоляг-акадэмік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Кіры́лавіч Караба́наў (1952, Менск, цяпер Беларусь — 2019) — беларускі геоляг.
Доктар геоляга-мінэралягічных навук (2003) і прафэсар (2011). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014). Ляўрэат Прэміі НАНБ (2008) за цыкль працаў «Разломы і лінеамэнты зямной кары Беларусі: тэарэтычныя і прыкладныя аспэкты» 12-ы кіраўнік Інстытуту прыродакарыстаньня НАНБ (2008—2019)[1].
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1974 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт і працаўладкаваўся ў Інстытут геалягічных навук Акадэміі навук БССР, дзе ў 1985 годзе стаў старэйшым навуковым супрацоўнікам. У 1983 годзе атрымаў навуковую ступеню кандыдата геаграфічных навук. У 1987 годзе ў менскім выдавецтве «Навука і тэхніка» выйшла ягоная кніга «Гарадзенскае ўзвышша: будова, рэльеф і этапы фармаваньня». У 1992 годзе стаў загаднікам лябараторыі Інстытуту. Напісаў навуковыя працы ў галіне нэатэктонікі і геадынамікі, геамарфалёгіі і і чацьвярцічнай геалёгіі Беларусі і суседніх краінаў[2]. У 2004 годзе абраны сябрам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ)[1].
1 жніўня 2008 году заняў пасаду кіраўніка Інстытуту прыродакарыстаньня НАНБ і атрымаў Прэмію НАНБ за цыкль працаў «Разломы і лінеамэнты зямной кары Беларусі: тэарэтычныя і прыкладныя аспэкты». Распрацаваў спосаб рэканструкцыі амплітудаў нэатэктанічных рухаў старажытнамацерыкавага абледзяненьня і канцэпцыю нэатэктанічнага разьвіцьця і найноўшай геадынамікі тэрыторыі Беларусі. Выканаў нэатэктанічнае раянаваньне Заходняй і Цэнтральнай Эўропы ў складзе міжнароднай групы праекту «Геадынаміка Балтыкі». Вылучыў галоўныя чыньнікі асадканакапленьня ў позьнім Кайназоі на землях Беларусі і сумежных краінах Усходне-Эўрапейскай плятформы. Напісаў 250 навуковых працаў, у тым ліку 13 манаграфіяў. Сярод іх былі калектыўныя манаграфіі «Геалёгія Беларусі» (2001), «Разломы зямной кары Беларусі» (2007), «Нэатэктоніка і нэагеадынаміка захаду Ўсходне-Эўропейскай плятформы» і «Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі» (2011, па-беларуску). У 2014 годзе абраны акадэмікам НАНБ[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads