Аляксандар Лебедзеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандар Лебедзеў
Remove ads

Алякса́ндар Ле́бедзеў (нар. 14 красавіка 1985 году) — беларускі футбаліст, нападнік. Малодшы брат Аляксандра, Дзьмітры, таксама футбаліст.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец СДЮШАР гораду Салігорску, але кар’еру пачаў у барысаўскім БАТЭ. Добра згуляў сэзон 2006 году, калі забіў 7 галоў у чэмпіянаце і дапамог барысаўчанам стаць чэмпіёнамі і ўладальнікамі Кубка Беларусі. Пасьля гэтага сэзону далучыўся да клюбу расейскай Прэм’ер-лігі «Кубані», але не здолеў замацавацца ў складзе і праз год вярнуўся ў Беларусь. На радзіме прыяднаўся да менскага «Дынама», але праз траўмы гульцу бракавала гульнявой практыкі. Пазьней выступаў у Найвышэйшай лізе за «Белшыну», берасьцейскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр».

У першай палове 2012 году гуляў у Першай лізе за «Гарадзею», а пасьля перабраўся ў клюб польскай Экстраклясы «Відзэў». Футбаліст неўзабаве атрымаў траўму і, згуляўшы толькі тры матчы, узімку пакінуў Польшчу. У першай палове 2013 году заставаўся бяз клюбу, аднаўляючыся ад траўмы, а потым вярнуўся ў «Гарадзею».

У жніўні 2014 году, пакінуўшы «Гарадзею», падпісаў кантракт зь «Іслаччу»[2]. У наступным годзе дапамог «Іслачы» здабыць перамогу ў Першай лізе і ўпершыню ў гісторыі каманды прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. У жніўні 2016 году быў адлічаны з клюбу за ўдзел у дамоўных матчах[3]. За ўдзел у такіх гульнях спачатку быў аштрафаваны судом Першамайскага раёну Менску ў кастрычніку 2017 году[4], а ў лютым 2018 году пажыцьцёва дыскваліфікаваны Беларускай фэдэрацыяй футболу[5].

Пасьля зыходу зь «Іслачы» пачаў працаваць дзіцячым трэнэрам[6].

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads