Салігорскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Салігорскі раён
Remove ads

Саліго́рскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2,5 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 134 309 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Салігорск.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфічнае становішча

Мяжуе са Слуцкім, Любанскім, Капыльскім раёнамі Менскай вобласьці, Лунінецкім і Ганцавіцкім раёнамі Берасьцейскай вобласьці, Жыткавіцкім раёнам Гомельскай вобласьці.

Гісторыя

17 ліпеня 1924 году быў створаны Старобінскі раён. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны. 6 студзеня 1965 году фактычна на тэрыторыі былога Старобінскага раёну быў створаны Салігорскі раён. На момант стварэньня раён уключаў горад Салігорск, гарадзкія пасёлкі Вызна, Старобін, Акцябарскі, Даманавіцкі, Доўгаўскі, Зажэвіцкі, Капацэвіцкі, Краснадварэцкі, Новацярускі, Пагосцкі, Першамайскі, Рожанскі, Чапялёўскі, Чыжэвіцкі, Яскавіцкі сельсаветы. 30 красавіка 1965 году ў склад раёну перададзеныя Хорастаўскі сельсавет Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, а 14 жніўня 1979 году Гаўрыльчыцкі сельсавет таго ж раёну. 23 сакавіка 1987 году скасаваны Новацярускі сельсавет, а з часткі Хорастаўскага сельсавету створаны Гоцкі сельсавет. 30 сакавіка 2006 году скасаваны Першамайскі сельсавет[5]. 30 кастрычніка 2009 году Старобінскі і Чырвонаслабадзкі пасялковыя саветы рэарганізаваныя ў сельсаветы, скасаваныя Пагосцкі, Чапялёўскі і Яскавіцкі сельсаветы[6]. 29 сьнежня 2009 году скасаваны Рожанскі сельсавет[7].

Remove ads

Рэльеф і карысныя выкапні

Раён разьмешчаны на паўночнай ускраіне Прыпяцкага Палесься. Пераважаюць вышыні 135—150 м, максымальная 182 м каля вёскі Старчыцы.

У Салігорскім раёне здабываюць: калійныя і каменныя солі, торф, пяскова-жвіравыя матэрыялы, будаўнічыя пяскі.

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,1 °C, ліпеня 18,1 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 600 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 184 дні.

Лясы (42% тэрыторыі раёну) пераважна іглічныя, чорнаалешнікавыя, бярозавыя. Пад балотамі 2% плошчы раёну.

Гідраграфія

Па тэрыторыі раёну працякаюць: рака Случ (з прытокам Мораччу), Лань. Разьмешчаны Салігорскае і Чырвонаслабадзкое вадасховішчы.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 37,9 тыс. чал.; 2009 год — 136 145 чал.[8] (перапіс); 2016 год — 134 540 чал.[9]; 2017 год — 134 608 чал.[10]; 2018 год — 134 309 чал.[2]

Гаспадарчая дзейнасьць

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, вырошчваньні буракоў. Разьвіта птушкагадоўля. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу, цукровыя буракі, гародніну, рапс. Рыбгас «Чырвоная Слабада».

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, паліўнай, машынабудаўнічай, харчовай прамысловасьці.

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Слуцак — Салігорск, аўтадарога Слуцак — Мікашэвічы.

Remove ads

Інфармацыя для турыстаў

Захаваліся помнікі архітэктуры: Сьвята-Мікалаеўская царква (1859) у мястэчку Старобін, Сьвята-Ўзьнясенская царква (1845) у в. Вялікі Рожан, вятрак (2-я палова XIX ст.) у в. Першамайск, Сьвята-Пакроўская царква ў в. Чыжэвічы.

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads