Дзьмітры Лебедзеў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзьмі́тры Ле́бедзеў (нарадзіўся 13 траўня 1986 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец салігорскага футболу. Гуляў за дубль «Шахцёра» і МТЗ-РІПА. Пасьля абараняў колеры «Смаргонь» і «Віцебск». З 2010 году быў гульцом гарадзенскага «Нёмана». У 2012 годзе перастаў трапляць у асноўны склад гарадзенскага клюбу, у выніку ў жніўні 2012 году далучыўся да «Гарадзеі»[4]. У складзе «Гарадзеі» быў адным з асноўных гульцоў. У сэзоне 2013 году быў найлепшым бамбардзірам клюбу, маючы на сваім рахунку 12 мячоў.

У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[5]. У сэзоне 2015 году быў прызначаны капітанам каманды і здолеў прывесьці яе да выхаду ў Найвышэйшую лігу. У сьнежні 2015 году падоўжыў кантракт з клюбам на наступны сэзон[6]. У сэзоне 2016 быў адным зь лідэраў гарадзейцаў, з 8 галамі быў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў чэмпіянаце. Заставаўся гульцом асноўнага складу і ў сэзоне 2017 году, толькі ў траўні і жніўні адсутнічаў праз пашкоджаньні. У сэзоне 2018 году пацэліў 11 галоў у чэмпіянаце Беларусі і стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У лістападзе 2018 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сэзон 2019 году[7]. Пачынаў сэзон у першым складзе, у жніўні і верасьні не гуляў праз траўмы, але пазьней вярнуўся ў склад. У лістападзе 2019 году падоўжыў пагадненьне з гарадзейцамі яшчэ на адзін сэзон[8].

У пачатку сэзону 2020 году выходзіў на замену, а ў красавіку паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Гарадзею»[9] і неўзабаве стаў гульцом «Крумкачоў»[10]. Быў адным зь лідэраў сталічнай каманды. У ліпені 2020 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з «Крумкачамі»[11] і неўзабаве далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[12], дзе часьцей выходзіў на замену. У сьнежні 2020 году пакінуў «Белшыну»[13]. У студзені 2021 году зноў пачаў трэнавацца з «Крумкачамі» і неўзабаве афіцыйна вярнуўся ў клюб[14], гуляў там да ліпеня[15]. У хуткім часе зноў прыяднаўся да «Белшыны»[16], дзе выкарыстоўваўся як гулец ратацыі, дапамог камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу.

У лютым 2022 году падпісаў кантракт з «Астраўцом»[17]. Пакінуў клюб у сьнежні 2023 году[18].

Remove ads

Дасягненьні

  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2016

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads