Аляксандар Літвіноўскі
беларускі кампазытар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Хве́даравіч Літвіно́ўскі (нар. 1 траўня 1962, Менск, Беларуская ССР) — беларускі кампазытар сучаснай клясычнай музыкі(d).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў Менскую музычную вучэльню (1978—1982), Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю, дзе навучаўся ў клясе Зьмітра Смольскага і атрымаў дыплём кампазытара (1982—1987)[2]. Навучаўся на майстар-клясах у Джонатана Гарві(d), Майкла Наймана(d), Дарыла Рансўіка(d) (Вялікабрытанія), Мартына Брэзьніка(d) (ЗША), Сыльвана Бусоцьці(d) (Італія), Люі Андрысэна(d) (Нідэрлянды), Матыяса Германа(d), Зыгунэ фон Остэн(d) (Нямеччына), Кшыштафа Пэндэрэцкага, Марэка Халанеўскага(d) (Польшча), Франсуа-Бэрнара Маша(d), Трыстана Мюрая(d) (Францыя).
Сябра Беларускага саюзу кампазытараў (1990)[2], Амэрыканскага таварыства кампазытараў, аўтараў і выдаўцоў (2005), Міжнароднай канфэдэрацыі электраакустычнай музыкі(d) (2005)[3].
Remove ads
Творчасьць
Працуе ў жанрах камэрнай(d), харавой(d), сымфанічнай(d), сцэнічнай(d), электраакустычнай(d) музыкі.
Выступаў на розных фэстах і канцэртах у Эўропе і ЗША.
Творы
- 1981 «Perpetuum Mobile and Passacaglia» для фартэпіяна
- 1982 «Concertino-Barocco», сюіта для струннага аркестру
- 1985 Саната для скрыпкі і фартэпіяна
- 1987 «Krewa», сымфанічная фрэска
- 1987 «Вясельле», кантата для салістаў, зьмяшанага хору і сымфанічнага аркестру
- 1988 «Зборная суботка», кантата для салістаў і зьмяшанага хору
- 1990 «Francisk», містэрыя для баса і сымфанічнага аркестру
- 1990 «Zbieg» для флейты, габою, скрыпкі, віялянчэлі і фартэпіяна
- 1991 «Wir» для квартэту вальторнаў
- 1991 «Intavolatura», сюіта для гітары (CD)
- 1992 «Tabulatura Vilnensis», нізка п’ес для камэрнага ансамблю
- 1993 «Ul» для струннага квінтэту (CD)
- 1993 Электронныя кампазыцыі: «Ra», «Night Bells», «Styx», «Fairy of Tides», «Suspense»
- 1995 «Gregorianica», мэса для мужчынскага хору
- 1996 «Hymnes de Saint-Martin» («Oculis Et Manibus», «Au Milieu Des Nuages») для зьмяшанага хору
- 1996 «Да Маці Божай», кантата для салістаў, зьмяшанага хору і камэрнага аркестру (CD)
- 1997 «Filix», саната для флейты і гітары (CD)
- 1997 «Сэрца Езуса», кантата для зьмяшанага хору і камэрнага аркестру (CD)
- 1998 «Stabat Mater», кантата для мэца-сапрана і камэрнага аркестру (CD)
- 1998 «Песьні на Божае Нараджэньне», кантата для салістаў, зьмяшанага хору і сымфанічнага аркестру (CD)
- 1998 «Rondo Ricercari», трыптых для флейты і гітары (CD)
- 1999 «Consort Lessons», сюіта для камэрнага аркестру (CD)
- 1999 «Faron» для клярнэту (CD)
- 2000 «Taurus» для духавога аркестру
- 2001 «Tales of the Magic Tree», нізка п’ес для струннага аркестру (CD)
- 2001 «In-Ta-Vo-La-Tu-Ra», электраакустычны выступ
- 2001 «Ballads of Faron», электраакустычны рэмікс
- 2002 «Canzonetta» для тубы (або віялянчэлі/габою/фаготу/бас-клярнэту) і электронікі (CD)
- 2002 «Calypso», канцэрт для фартэпіяна і струннага аркестру (CD)
- 2003 «Traffic in Open Sun», нізка п’ес для квартэтаў аднастайных нізкіх духавых інструмэнтаў: тубаў, трамбонаў, фаготаў (CD)
- 2003 «Skyscape», сюіта для струннага актэту
- 2004 «Nycta», балет для электронікі
- 2005 «Raft of Odisseus», канцэрт для трамбону, вальторны, трубы і струннага аркестру
- 2006 «My-O-My», 10 электраакустычных кампазыцыяў (CD)
- 2008 «Jazz Graffiti», 12 электраакустычных кампазыцыяў (CD)
- 2011 «Вянчаньне», музыка да спэктаклю паводле п’есы Вітальда Гамбровіча
- 2012 «Winterra» для сымфанічнага аркестру
- 2012 «Дзяды», музыка да спэктаклю паводле матываў паэмы Адама Міцкевіча (CD)
- 2012 «Цар Эдып», музыка да спэктаклю паводле матываў трагедыі Сафокла
- 2013 «Арабская ноч», музыка да спэктаклю паводле п’есы Ролянда Шымэльпфэніга
- 2013 «Малы і Карлсан», музыка да спэктаклю паводле матываў кнігі Астрыд Ліндгрэн
- 2013 «Скокі сьмерці», музыка да спэктаклю паводле п’есы Аўгуста Стрындбэрга
- 2014 «Клочки по закоулочкам», музыка да спэктаклю паводле п’есы Рыгора Остэра
- 2014 «Залаты ключык», музыка да спэктаклю паводле матываў казкі Аляксея Талстоя
- 2014 «Воўк і сямёра казьлянятаў», музыка да спэктаклю паводле матываў народнай казкі
- 2014 «The Wolf and the Seven Young Goats», сюіта для скрыпкі і струннага аркестру
- 2015 «Narmahnar», музыка да спэктаклю паводле п’есы Міколы Куліша «Народны Малахі»
- 2015 «Тоўсты сшытак», музыка да спэктаклю паводле матываў раману Аготы Крыстоф
- 2015 «Le Grand Cahier», сюіта для струннага аркестру
- 2015 «Кот у ботах», музыка да спэктаклю паводле матываў казкі Шарля Пэро
- 2015 «Puss in Boots», сюіта для трубы і фартэпіяна
- 2015 «Сьнежная каралева», музыка да спэктаклю паводле матываў казкі Ганса Хрыстыяна Андэрсэна
- 2016 «На дне», музыка да спэктаклю паводле п’есы Максіма Горкага
- 2017 «Дробны бес», музыка да спэктаклю паводле матываў раману Фёдара Салагуба
- 2017 «Казка пра рыбака і залатую рыбку», музыка да спэктаклю паводле паэмы Аляксандра Пушкіна
- 2017 «Новая зямля», музыка да спэктаклю паводле паэмы Якуба Коласа
- 2017 «Беласьнежка», музыка да спэктаклю паводле матываў казкі братоў Грым
- 2018 «Мой тата — птуш», музыка да спэктаклю паводле п’есы Дэйвіда Алманда
- 2018 «Падарожжа ў краіну мурашоў», музыка да радыёспэктаклю паводле п’есы Тацяны Мушынскай
- 2018 «Прыгоды Тома Соера», музыка да спэктаклю паводле матываў аповесьці Марка Твэна
- 2018 «Вішнёвы сад», музыка да спэктаклю паводле п’есы Антона Чэхава
- 2018 «Хлопчык, які плаваў зь піраньнямі», музыка да спэктаклю паводле п’есы Дэйвіда Алманда
- 2018 «Inclusion», музыка да дакумэнтальнага фільму
- 2018 «Вялікае падарожжа князя Мікалая Крыштапа Радзівіла Сіроткі», музыка да дакумэнтальнага фільму
- 2019 «Cherry Orchard», сюіта для фартэпіяна і камэрнага аркестру
- 2019 «Пэлеас і Мэлізанда», музыка да спэктаклю паводле п’есы Марыса Мэтэрлінка
- 2019 «Munchausenshow», сюіта для сымфанічнага аркестру
- 2019 «Arpadio», вакаліз для зьмяшанага хору
- 2020 «Birdman», сюіта для фартэпіяна і камэрнага аркестру
- 2020 «Master Cat», сюіта для трубы і струннага аркестру
- 2020 «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпіёна», музыка да радыёспэктаклю паводле раману Людмілы Рублеўскай
- 2021 «Пэлеас і Мэлізанда», сюіта для струннага аркестру
- 2022 «Воўк і сямёра казьлянятаў», сюіта для струннага аркестру
- 2024 «Чырвоны каптурок», сюіта для габою і струннага аркестру
- 2024 «Трэст, які ня лопнуў», музыка да дакумэнтальнага фільму
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads