Аляксандар Мацюхевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандар Мацюхевіч (нарадзіўся 2 красавіка 1990 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец берасьцейскага футболу. Гуляў за дубль берасьцейскага «Дынама», а таксама спаборнічаў на правах арэнды ў складзе пінскай «Хвалі». У сэзоне 2012 году быў адным з асноўных гульцоў берасьцейцаў. 24 сакавіка 2012 году ў матчы 1-га тура супраць «Белшыны» ўжо на чацьвертай хвіліне забіў гол, які стаў першым у чэмпіянаце. Сэзон 2013 году пачаў на лаўцы запасных, звычайна выходзячы на замену. У канцы сэзону пачаў часьцей зьяўляцца ў стартавым складзе. Звычайна выступаў на пазыцыі флянгавага атакуючага паўабаронцы або нападніка.

У сэзоне 2014 году працягваў гуляць у першым складзе берасьцейскага клюбу, пераважна пасьля выхаду на замены. У студзені 2015 году пакінуў «Дынама»[2]. Неўзабаве далучыўся да складу «Баранавічаў»[3], дзе і пачаў сэзон 2015 году. У 2016 годзе далучыўся да польскага клюбу ГКС (Вікелец).

У пачатку 2017 год, пакінуўшы ГКС, праходзіў прагляд у пінскай «Хвалі» і «Лідзе», але гэтак і перайшоў ані ў які-небудзь клюб з памянёных. У пачатку 2018 году стаў гульцом клюбу «Слонім-2017», аднак толькі зрэдку выходзіў на замену і ўлетку таго ж году пакінуў слонімскую каманду[4]

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads