Аляксандар Русак
беларускі грамадзкі дзяяч, інжынэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Русак (13 ліпеня 1907, Баранавіцкі раён[1] — 7 сакавіка 1957) — беларускі грамадзкі дзяяч, інжынэр.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Перад вайной быў вучнем Віленскай Беларускай Гімназіі, пасьля скончыў сярэднюю Гандлёвую школу ў Варшаве, працаваў у Пазнані. У 1934 г. скончыў Познанскі ўнівэрсытэт. У 1939—1941 гг. быў ініцыятарам стварэньня і старшынёй Беларускага камітэту ў Познані, летам 1941 г. — арганізатар Беларускага нацыянальнага камітэта ў Гародні. У 1942 г. у Баранавічах заснаваў Адміністрацыйна-гандлёвую школу, быў яе першым дырэктарам. Заснаваў арганізацыю гандлёвых і прамысловых прадпрыемстваў.
У 1943—1944 гг. бургамістр Баранавічаў, удзельнік II Усебеларускага кангрэсу. З лета 1944 г. на эміграцыі. У пасьляваеннай Нямеччыне, у чэрвені 1945 году, арганізатар (чэрвень 1945) і старшыня (восень 1945 г.) DP лягеру ў Рэгенсбургу і Беларускага нацыянальнага камітэту (т.зв. прадстаўніцтва беларускай эміграцыі ў Амэрыканскай зоне акупацыі Нямеччыны).
Спрычыніўся да арганізаванага выезду беларусаў у ЗША і стварэньня беларускага асяродка ў Саўт-Рывэры. З 1948 — старшыня Галоўнай управы Цэнтральнага прадстаўніцтва беларускай эміграцыі, удзельнік аднаўленчага пленуму БЦР, у першым урадзе БЦР — міністар замежных спраў і аддзелу фінансаў БЦР.
З 1949 жыў у ЗША, пасяліўся ў Гарфілдзе (Нью-Джэрсі). А. Русак зьяўляўся рэдактарам гаэеты прыхільнікаў БЦР — «Беларускае слова». З лістапада 1952 — старшыня Калегіі БЦР, а з кастрычніка 1953 — старшыня Выканаўчага органу БЦР і кіраўнік замежных спраў БЦР. Адзін з ініцыятараў стварэньня Кангрэсу беларусаў Амэрыкі і Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. Увайшоў у першы ўрад БККА.
У 1955 праз хваробу паступова адышоў ад усіх беларускіх спраў. Памёр 7 сакавіка 1957 году. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры. Па іроніі лёсу, быў другім нябожчыкам, пахаваным на новых могілках, якія былі арганізаваныя дзякуючы яго дбаньням[2].
Архіў Аляксандра Русака захоўваецца ў зборах пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads