Аляксандар Селязьнёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Ільі́ч Селязьнё́ў (нарадзіўся ў 1956 годзе, в. Тукалава Жаркоўскага раёну Калінінскай вобласьці, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (2006—2010).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Тукалава Жаркоўскага раёну Калінінскай вобласьці РСФСР у 1956 годзе. 1973—1974 — транспартоўца, вучань цесьляра, цясьляр мэблевай фабрыкі. 1974—1979 — вучоба ў Наваполацкім політэхнічным інстытуце. 1979—1982 — майстар будаўнічае ўправы №53 будтрэсту №17 «Лаўсанбуд». 1982—1986 — начальнік ВТА управы мэханізацыі №81 будтрэсту №17 «Лаўсанбуд», старшы прараб, галоўны інжынэр будаўнічае ўправы №53 будтрэсту. 1986—1989 — інструктар аддзелу будаўніцтва, загаднік сэктарам сельскага і дарожнага будаўніцтва, інспэктар пры сакратарыяце Магілёўскага абкаму КПБ. 1989—1994 — намесьнік старшыні па вытворчасьці, намесьнік старшыні праўленьня па эканамічных пытаньнях, першы намесьнік старшыні праўленьня магілёўскага «Аблсельбуду». 1994—1998 — галоўны інжынэр Магілёўскага абласнога дзяржаўнага вытворчага праектна-будаўнічага аб’яднаньня па сельскім будаўніцтве. 1998—2001 — намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму. У 2001 годзе прызначаны кіраўніком апарату Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь. 2006—2010 — міністар архітэктуры і будаўніцтва Беларусі.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
- Старонка на праекце «Хто ёсьць хто ў Рэспубліцы Беларусь»(недаступная спасылка) (рас.)
Памылка Lua у Модуль:Спасылкі_шаблёну на радку 2: Модуль:Спасылкі шаблёну/канфігурацыя returned boolean, table expected.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads