Анатоль Нічкасаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анато́ль Іва́навіч Нічка́саў (1955; Новасыбірск, цяпер Сыбірская фэдэральная акруга, Расея) — дзяржаўны дзяяч Беларусі. Амбасадар Беларусі ў Казахстане (2013—2020[1]). З 29 сьнежня 2010 г. да верасьня 2013 г. быў міністрам архітэктуры і будаўніцтва Беларусі. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь.

Хуткія факты Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Казахстане, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Працоўная дзейнасьць

У 1978—1981 гадох працаваў архітэктарам Новасыбірскага аддзяленьня Усерасейскага навукова-дасьледніцкага і праектнага інстытуту энэргетычнай тэхналёгіі(ru) (УНДПІЭТ). У 1981—1983 гг. — старшы архітэктар інстытуту «Магілёўграмадзянпраект». У 1983—1986 гг. — намесьнік галоўнага архітэктара гораду — галоўны краявідны архітэктар Бабруйскага гарадзкога выканаўчага камітэту (Магілёўская вобласьць). У 1986—1990 гадах быў начальнікам архітэктурна-пляновачнай управы Бабруйскага гарвыканкаму — галоўным архітэктарам Бабруйску, у 1990—1992 гг. — начальнікам аддзелу горадабудаўніцтва — намесьнікам начальніка Галоўархітэктуры Дзяржаўнага камітэту Беларускай ССР па справах будаўніцтва. У 1992—1994 гг. — кіраўнік інстытуту «Менскграмадзянпраект». З чэрвеня па верасень 1994 году займаў пасаду старшыні камітэту архітэктуры, галоўнага архітэктара г. Менску. Зь верасьня 1994 г. да сьнежня 2010 г. быў намесьнікам міністра архітэктуры і будаўніцтва[2].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads