Аляксандар Чыж

беларускі футбаліст, народжаны ў 1997 годзе From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандар Чыж
Remove ads

Аляксандар Чыж (нар. 10 лютага 1997 году) — беларускі футбаліст, абаронца кыргыскага клюбу «Кыргызалтын».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец ДЮСШ гораду Бярозы. З 2014 году пачаў выступаць за дубль менскага «Дынама», дзе пазьней замацаваўся ў асноўным складзе. У студзені 2017 году склаў новы доўгатэрміновы кантракт з «Дынама»[4]. Да сэзону 2017 году рыхтаваўся поруч з асноўнай камандай, але пачаў яго ў дублюючым складзе. У траўні трэнэрам галоўнай каманды быў прызначаны Сяргей Гурэнка, які раней кіраваў рэзэрвовым складам. Пасьля гэтага Чыж пачаў прыцягвацца да асноўнага складу. 10 траўня 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўвесь матч супраць «Менску» (2:0) на пазыцыі цэнтральнага абаронцы.

У ліпені 2017 году быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану» да сканчэньня сэзону 2017 году[5]. У складзе «Нафтана» здолеў замацавацца ў асноўным складзе ў цэнтры абароны. У студзені 2018 году вярнуўся ў «Дынама»[6]. У сэзоне 2018 году чаргаваў выступы ў дублі і ў першай камандзе, у кастрычніку не гуляў праз траўмы. У 2019—2020 гадах гуляў пераважна за дубль, часам зьяўляўся ў асноўнай камандзе, пры гэтым шмат прапускаў матчаў праз пашкоджаньні.

У сакавіку 2021 году быў аддадзены ў арэнду дэбютанту казаскай Прэм’ер-лігі «Турану»[7]. Спачатку пераважна заставаўся на лаўцы запасных, а пачынаючы зь лета замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У сьнежні 2021 году па заканчэньні працоўнае дамовы зышоў з «Дынама»[8]. У студзені 2022 году склаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[9]. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам[10]. У студзені 2024 году пакінуў Жодзін[11] і неўзабаве стаў гульцом мазырскай «Славіі»[12]. У ліпені 2024 году, пакінуўшы мазырскі клюб[13], перайшоў у койданаўскі «Арсэнал»[14].

Пасьля сэзону 2024 году прыяднаўся да кыргыскага клюбу «Кыргызалтын», дэбютаваўшы ў складзе новай камандзе 5 сакавіка 2025 году ў матчы супраць клюбу «Азіягол»[15][16].

Міжнародная

У 2015 годзе гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. 25 сакавіка 2017 году дэбютаваў у складзе зборнай Беларусі (да 21 году), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Летувы (2:1).

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads